Пад канец года ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы традыцыйна пачалася акцыя "Вашы прапановы і пажаданні".
На парацягу месяца юныя чытачы пісалі свае пажаданні і прапановы і апускалі ў паштовую скрынку, якіая была аформлена працаўнікамі бібліятэкі.
17 студзеня скрыня была ўрачыста адкрыта.
Што жадалі чытачы сваёй бібліятэцы? Амаль усепажадалі бібліятэцы займець болей цікавых кніг і часопісаў у новым годзе. Вельмі прыемнабыло прачытаць пажаданні поспеху работнікам бібліятэкі. Кранальнымі былі і прызнанні ў любві да бібліятэкі і бібліятэкараў.

У адказ сваім дарагім чытачам мы, бібліятэкары, жадаем цікаўнасці, жадання новых ведаў, любові да чытання, бо толькі кніга фарміруе асобу чалавека! Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!