Інтэлект-quiz у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

29 верасня 2017 года бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала і правяла інтэлект-quiz “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю!”
Асноўнай мэтай мерапрыемства - даць уяўленне аб значэнні роднай мовы і культуры ў жыцці чалавека, далучыць моладзь да вытокаў і першаасновы нашай культуры, да скарбаў народнай мудрасці, абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.
У пачатку гульні былі сфарміраваны дзве зборныя каманды з вучняў 8 - 9 класаў (па 5 чалавек), якія па чарзе выбіралі сабе заданне пэўнай намінацыі і каштоўнасці (ад 10 да 80 балаў).
У выніку выйграла каманда хлопчыкаў, якая набрала большую колькасць балаў. Віншуем пераможцаў!


- 966

