Дзень бібліятэк адзначылі ў бібліятэках раёна

15 верасня ў бібліятэках раёна адзначалася прафесійнае свята.
Шэраг мерапрыемстваў прапаноўвала Глыбоцкая раённая бібліятэка.
Папярэдні тыдзень у Шунеўскай бібліятэцы быў прысвечаны Дню бібліятэк Беларусі.
Гульнявая программа «Библиотека – волшебное место, где книгам не скучно, а всем интересно» Глыбоцкай дзіцяча бібліятэкі зацікавіла юных чытачоў.
Супрацоўнікі Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі правялі дзень бібліятэкі “Кніжны горад”. У гэты дзень бібліятэкары правялі для юных чытачоў экскурсію “Падарожжа па краіне “Чыталінка”. Дзеці пазнаёміліся з новымі маляўнічымі і цікавымі выданнямі, пагулялі ў настольныя гульні, адпачылі і зрабілі фотасесію з кнігай на мяккіх крэслах.



На працягу дня дзейнічала кніжная выстава “Самая актыўная кніга", на якой размясціліся кнігі, якія карыстаюцца найбольшым попытам у дарослых і дзяцей, чытачоў бібліятэкі.
Кожны дарослы наведвальнік запрашаўся на бібліяподыум “Кто в доме хозяин!” А затым, пасля агляду часопіса “Хозяин”, вызначаў сваё месца ў доме. :-)



Дзень бібліятэк прайшоў насычана, весела і займальна!
Работнік Прошкаўскай сельскай бібліятэкі ў Дзень бібліятэк праводзіла бліц-апытанне сваіх чытачоў наконт неабходнасці бібліятэчнай установы. А затым запрашала іх да ўдзелу ў акцыі “Павіншуй бібліятэку”. За дзень дрэва пажаданняў значна папрыгажэла, бо кожны з чытачоў пісаў віншаванне на лістках і прымацоўваў да галінак .
Яркія лісцінкі дрэва сімвалізуюць жыццё, а значыць і запатрабаванасць бібліятэкі ў вёсцы Прошкава.




- 515

