15 верасня – дзень бібліятэк Беларусі!

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.
Гэта дата абраная ў гонар дня заснавання ў 2001 годзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага кнігасховішча краіны. У гэты дзень усе беларускія бібліятэкі шырока адчыняюць дзверы для сваіх карыстальнікаў.
Бібліятэка – гэта храм мудрасці і ведаў, цэнтр духоўнага і культурнага жыцця, крыніца творчага натхнення і самаразвіцця. Праца бібліятэкара сціплая, але колькі дабра і годнасці нясе яна ў сабе! Штодня бібліятэкары даруюць людзям сваю любоў да культуры, мастацтва, слова, дапамагаюць узбагаціцца духоўна і інтэлектуальна. Дзякуючы бібліятэкарам, кожнае пакаленне беларусаў знаёміцца з цікавым светам кніг, светам реальнага і незвычайнага.
З нагоды Дня бібліятэк 15 верасня ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй.
Для наведвальнікаў і гасцей бібліятэкі арганізавана фотавыстава “Жизнь библиотеки в фотографиях“, якая нагадвае яскравыя і памятныя моманты дзейнасці ўстановы;
адкрыта выстава творчых работ “От ремесла к искусству” Любові Семеш.
Зацікаўленым бібліятэкары прапануюць паўдзельнічаць у акцыі “Паспрабуй свае сілы”, падчас якой можна прымерыць на сябе ролю бібліятэкара і
акцыі "Возьм то, не знаю что.."
Бібліятэкары раскрыюць літаратурныя старонкі новых і даўно забытых кніг, а таксама пазнаёмяць з
кніжнай модай.
Насельніцтва Глыбоцкага раёна абслугоўваюць 25 бібліятэк. Кожная з іх мае сваю маленькую гісторыю. Жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак абслугоўвае бібліобус. Бібліятэчны фонд раённай сістэмы складае больш за 227 тысяч адзінак дакументаў самай разнастайнай тэматыкі. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі прапануюць шырокі спектр паслуг наведвальнікам. Гэтай дзейнасцю займаюцца займаюцца 46 бібліятэчных работнікаў.
- 486

