Сустрэча ў Дзеркаўшчынскай бібліятэцы

Дзень бібліятэк работнікі Дзеркаўшчынскай бібліятэкі сустрэлі з адчыненымі дзвярамі. Гасцямі былі даўнія і верныя сябры ўстановы, школьнікі 5-8 класаў. У гульнявой і сяброўскай форме ішла гутарка-экскурсія-агляд-папулярызацыя ведаў пра бібліятэку і кнігу.
Пра што гаварылі бібліятэкары са сваімі юнымі сябрамі?
Што ў гэты дзень трэба кідаць усе справы і спяшацца ў самае цікавае месца ў вёсцы -- бібліятэку, дзе сабрана ўся сусветная інфармацыя.
Што адзначаецца Дзень бібліятэк у сярэдзіне верасня невыпадкова: у гэты час у 1922 годзе была заснавана Нацыянальная бібліятэка краіны. Свята афіцыйна адзначаецца ўжо 22-і раз і служыць выдатным напамінам людзям пра дзейнасць бібліятэчных устаноў, якія развіваюцца разам з грамадствам і прапагандуюць кнігу.
Што першыя першыя пісьмёны былі часам непад'ёмнымі, а першыя кнігі трымалі на цапу?
Вырашалі, навошта бібліятэка чалавеку і дзе яна з'явілася ўпершыню ў Беларусі?
Дзяліліся ведамі аб тым, якія бываюць кнігі па форме, зместу і прызначэнню.
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі разам бібліятэкары і мясцовая дзетвара.
А яшчэ прызналі, што бібліятэка - цудоўнае месца для фотасесіі ).



Бука В., заг. Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі
- 378

