Школьнікам – пра прафесію бібліятэкара

Прафарыентацыя.
Расказаць, паказаць, абмеркаваць. Менавіта з такой мэтай прадстаўнікі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі завіталі ў госці да вучняў Шунеўскай базавай школы. Месцам сустрэчы была абрана Шунеўская сельская бібліятэка.
Інфармацыйную гадзіну “Выбіраем прафесію” падрыхтавалі і правялі загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Тамара Вырвіч і студэнтка факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Ірына Сіманковіч, якая ў дадзены момант праходзіць практыку ў Глыбоцкай ЦРБ.
“Все работы хороши, а библиотекарь – лучше!” – з дапамогай медыяпрэзентацыі Тамара Антонаўна і Ірына Дзмітрыеўна распявалі для вучняў 7,8, 9 класаў пра асаблівасці сваёй прафесіі, пра навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць адукацыю "Бібліятэкар-бібліёграф. Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць".
Гэтая інфармацыя была дапоўнена тэматычным відэаролікам, знятым Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Заключная частка мерапрыемства патрабавала ад школьнікаў згадаць пачутае і ўбачанае, каб адказаць на пытанні віктарыны, якую падрыхтавала і правяла Ірына Сіманковіч
.
І, паверце, работа ў бібліятэцы – гэта не толькі кніжкі выдаваць. Спадзяёмся, што прысутныя зразумелі гэтае.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.
- 227

