На кірмашы вакансій прадставілі прафесію бібліятэкара

21 студзеня на базе СШ №1 имя П. В. Сухога прайшоў кірмаш вакансій. На тэматычнае мерапрыемства, падрыхтаванае і праведзенае спецыялістамі аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама для старшакласнікаў усіх школ горада і раёна, былі запрошаны спецыялісты розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, у тым ліку і работнікі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Паколькі мэта сустрэчы прадугледжвала інфармаванне навучэнцаў пра запатрабаваныя спецыяльнасці ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, медыцыне, культуры, то і выступленне загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Тамары Вырвіч было прысвечана прафесіі “бібліятэкар”. З дапамогай медыяпрэзентацыі Тамара Антонаўна раскрыла яе асаблівасці і паведаміла пра навучальныя ўстановы, у якіх можна набыць гэтую спецыяльнасць.


Аддзел абслуговання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.
- 256

