Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Sustrecha 1

Цікавы чалавек, як цікавая кніга.

Перагортваючы старонкі кніг, мы даведаемся пра герояў, падзеі, пераносімся ў той свет, аб якім распавядае твор. Размаўляючы з цікавым чалавекам, мы пранікаем у яго свет, пазнаём цікавыя факты яго жыцця і, самае галоўнае, яго думкі. Бо нашы думкі вызначаюць нашу будучыню.

image 223 лютага на базе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне падлеткавага клуба “Преодоление препятствий”, якое прайшло ў фармаце сустрэчы з цікавым чалавекам. Госцем мерапрыемства стаў  старшы ўчастковы інспектар Глыбоцкага РАУС  Дзяніс Віктаравіч Барысаў.

На сустрэчы ішла гаворка не толькі і не столькі аб прафесіі, якую  абраў Дзяніс Віктаравіч.

 

imageДзякуючы кнігам і фільмам, прафесія ўчастковага інспектара агорнутая ледзь ці не рамантычным арэолам. Лічыцца, што гэтыя людзі  ведаюць усіх і ўся, гатовыя ў любы момант прыйсці нам на дапамогу.  І гэта сапраўды так! А яшчэ прафесія накладвае свой адбітак на характар чалавека і атрымліваецца, што ўчастковы інспектар – гэта і  дарадца, і памочнік, і педагог, і псіхолаг.

Аднак, яны звычайныя людзі, ў якіх ёсць сваё асабістае жыццё і ўласныя захапленні. Захапленне Дзяніса Віктаравіча —  – сталярства, пра якое ён распавядаў таксама з захапленнем. Любоў да работы з дрэвам прыйшла асэнсавана, у дарослым ўзросце і захапіла сваім пахам і ўзорам (кожнае дрэва мае свой водар і структуру), цеплынёй матэрыяла.

 

image 5Напрыканцы сустрэчы Дзяніс Віктаравіч выказаў пажаданне  ўдзельнікам    сустрэчы знайсці сваю дарогу ў жыцці і абраць прафесію, якая стане любімай на ўсё жыццё.

 

Юркевіч Ж.Б., бібліятэкар чытальнай залы