Экалагічны кактэйль "Таямніцы роднай прыроды" у Празароцкай сельскай бібліятэцы

Лютаўскае пасяджанне клуба “Крынічка” Празароцкай сельскай бібліятэкі прысвячалася таямніцам прыроды.
Юным госцям бібліятэкі бібліятэкар расказала аб тым, як многа цікавага і малавядомага напісана ў кнігах аб жыцці жывёл і птушак, пра незвычайныя атмасферныя з’явы і экзатычныя расліны. Гучала шмат вершаў, а таксама ўрыўкаў з твораў, якія раскрывалі хараство родных мясцін, роднага краю. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.
Кожны удзельнік клуба падрыхтаваў любімы верш пра прыроду і дэкламаваў яго ў касцюме па тэме верша. Закончылася мерапрыемства фотасесіяй з любімымі кнігамі аб прыродзе.



- 1452

