Экалагічныя здзіўлялкі “Прыгоды ў краіне кветак” прайшлі ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы

Для членаў клуба “Жураўлік” у Шунеўскай бібліятэцы навучальны год закончыўся на вяселай і пазітыўнай ноце. Экалагічныя здзіўлялкі “Прыгоды ў краіне кветак” захапілі у карагод цікавых заданняў і карысных ведаў. Фея кветак паведала дзецям, што ў яе Каралеўстве здарылася бяда – злы чараўнік забраў усе колеры. Каралеўства стала чорна-белым. Каб выратаваць кветкі і вярнуць ім колеры, трэба выканаць сем заданняў. Сем - таму што ў вясёлкі сем колераў.
Дзеці ахвотна згадзіліся дапамагчы феі.
Выконваючы заданні, яны шмат цікавага і карыснага даведаліся пра кветкі: якія яны бываюць, якія хваробы дапамагаюць лячыць многія з іх, якія бываюць ядавітымі, які ім патрэбен догляд, у чым карысць кветкам ад насякомых, як правільна паводзіць сябе у лесе і на лузе, чаму некаторыя кветкі занесены ў “Чырвоную кнігу” і інш.
На выставе “Кветкі – музыка душы” можна было пазнаёміцца з энцыклапедыямі пра лекавыя расліны, пакаевыя, лугавыя і садовыя кветкі, на ёй можна было знайсці 100 адказаў на пытанні пра іх , даведацца, якія кветкавыя расліны растуць у Беларусі.
Бібліятэкары павіншавалі дзяцей з пачаткам летніх канікул, напомнілі пра бяспечныя паводзіны і парэкамендавалі для вяселага і карыснага баўлення часу часопіс “Непаседа”. У ім можна знайсці шмат настольных гульняў, размалёвак, крыжаванак, рэбусаў і іншых заданняў.
Уся палітра колераў вясёлкі была паспяхова сабрана. Фея падзякавала дзецям за дапамогу і вярнулася ў сваё Каралеўства каб зрабіць яго зноў каляровым.
Заг. бібліятэкі: І. Нікіфаровіч
- 181

