Урок памяці «Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца» прайшоў для вучняў Карабоўскай школы

25 красавіка 2025 года для вучняў 5-11 класаў работнікі Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба правялі ўрок памяці «Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца». Урок быў прысвечаны гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
На мерапрыемстве школьнікі даведаліся пра трагічную падзею ў гісторыі нашай краіны — выбуху на Чарнобыльскай АЭС, які адбыўся 26 красавіка 1986 года. Маштабы гэтай жудаснай трагедыі ускалыхнулі ўвесь свет. Вучні ўважліва слухалі аповед вядучых пра тыя страшныя падзеі, а затым паглядзелі ўрывак з дакументальнага фільма. У фільме яны ўбачылі атамную станцыю да і падчас выбуху, а таксама пакінуты горад Прыпяць, у якім пасля трагедыі нібы спыніўся час.
Дзеці былі ўраджаны подзвігам ліквідатараў аварыі. Школьнікі зразумелі і ўсвядомілі, наколькі важна ведаць і памятаць пра мінулае, вучыцца на дапушчаных памылках і не дапусціць паўтарэння падобных трагедый на зямлі.



Заг. Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба Л.Ф.Спалівіс
- 195

