Выстава-рэбус «Птушкі на кніжных старонках»

Штогод 1 красавіка адзначаецца экалагічнае свята — Сусветны дзень птушак.
Для сваіх чытачоў работнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі і аформілі экалагичную выставу, прымеркаваную да гэтага дня.
На выставе прадстаўлены самыя разнастайныя кнігі, энцыклапедыі, даведнікі, зборнікі – усё пра птушак. Таксама ёсць і мастацкія кнігі В. Біянкі, М. Прышвіна, Н. Сладкова і іншыя, галоўныя героі якіх зноў такі птушкі.
Значнасць выставы ў тым, што дзеці могуць знайсці «крылатыя» кнігі, адказаць на «птушыныя» пытанні, разгадаць рэбусы, узгадаць вядомае і пазнаць новае і цікавае з жыцця птушак, атрымаць мора станоўчых эмоцый ад сустрэчы з цікавымі кнігамі.




- 259

