Выстава-турнір “Книга откроет дверь в мир растений и зверей”

А ці ведаеце вы, чаму рысь не можа праследваць сваю здабычу? Якая жывёла не баіцца Белены чорнай? Як прадказвае надвор’е матылёк-крапіўнік? Чаму ёлку называюць “музычным дрэвам? На гэтыя і шмат другіх пытанняў вы можаце знайсці адказы, наведаўшы Глыбоцкую дзіцячую бібліятэку.

У жніўні бібліятэка падрыхтавала для сваіх чытачоў выставу-турнір “Книга откроет дверь в мир растений и зверей” па серыі энцыклапедый “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” (выдавецтва “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки”, г.Мінск)
Да кожнай, прадстаўленай на выставе энцыклапедыі, падрыхтаваны пытанні, адказы на якія вы знойдзіце ў выданні.
Прыходзьце ў бібліятэку з деткамі і бацькамі! Праверце і папоўніце веды аб прыродзе роднай Беларусі. І за адным махам узгадаеце, як карыстацца даведачнай літаратурай!



Трапук М.Г., бібліятэкар чытальнай залы
.
- 401

