Экалагічны ўрок «Я, энергия и окружающая среда»

28 красавіка Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка заклікала ўдзельнікаў пазнавальнага клубу “Кнігавічок” на экалагічны ўрок «Я, энергия и окружающая среда». З пачатку адбылося знаёмства з паняццем прыродныя рэсурсы, з асноўнымі іх тыпамі па ступені ўзнаўлення. Асаблівая ўвага надавалася энергарэсурсам, іх значэнню ў жыцці людзей і неабходнасці беражлівых адносінаў да іх.

Далей “кнігавічкі” дэманстравалі свае заданні, якія, як заўсёды, адказна падрыхтавалі дома. Дзеці выступалі з віктарынамі, загадкамі, казкамі, вершамі і малюнкамі на тэму «Я, энергия и окружающая среда».
Наступнай тэмай размовы сталі другасныя рэсурсы і неабходнасць раздельнага збору адходаў. На замацаванне для вучняў была праведзена гульня “Разбяры адходы па кантэйнерах” – неабходна было правільна размеркаваць рэчы з металу, паперы, пластмасы і шкла ў адпаведныя “кантэйнеры”. У выніку “правяраючы” выправіў памылкі.
З цікавасцю вучні прагледзілі пазнавальны фільм “Энергія і энергазберажэнне”.



Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава. Яна змяшчала шмат кніг, з якімі дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца.
Бібліятэкар Атвалка С.А.
- 413

