Экалагічная віктарына-падарожжа “Вода, вода, кругом вода”

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі 29 сакавіка ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў лагера адпачынку Глыбоцкай гімназіі была праведзена віктарына-падарожжа “Вода, вода, кругом вода”.
Мерапрыемства было прысвечана да Дня вады, які адзначаецца ва ўсім свеце 22 сакавіка.
Разам з кацярком “Чыжык” з вядомага мультфільма дзеці пабывалі на розных востравах: “Загадочный остров”, “Остров водных животных”, “Остров водных растений”, “Сказочный остров”, “ Бережливый”. Вучні адгадвалі загадкі пра ваду, знаёміліся з рознымі жывёламі і раслінамі нашых рэк і вадаёмаў, вучыліся беражліва карыстацца вадой.
Таксама для дзяцей была падрыхтаваны цікавыя факты пра ваду, яе роля ў прыродзе і ў жыцці чалавека, дзе і як выкарыстоўвае ваду чалавек.
У часе правядзення мерапрыемства для дзяцей гучалі песні-кліпы , мультфільмы пра беражлівае выкарыстанне вады водных рэсурсаў.
Мерапрыемства праведзена ў рамках мэтавай экалагічнай праграмы “Экалагічная акадэмія”.
Адказная Трапук М. Г.
- 472

