Акцыя "Птушыны дазор" у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

15 студзеня – Дзень зімуючых птушак. З гэтай нагоды ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы стартавала акцыя “Пернатый дозор”. Дэвіз акціі “Прояви заботу – сделай кормушку”.
У бібліятэцы аформлены інфармацыйны стэнд, на якім змешчана інфармацыя аб неабходнасці дапамагаць птушкам зімой, як правільна змайстраваць кармушку, а таксама прадстаўлены віды розных кармушак і ,самае галоўнае – чым і як карміць зімуючых птушак.

Існуе трагічная статыстыка: з дзесяці зімуючых птушак да вясны дажываюць дзве-тры. У гэтым сэнсе вялікую значнасць у экалагічным і маральна-духоўным выхаванні дзяцей набывае дапамога братам нашым меншым зімой.

Для ўдзельнікаў акцыі падрыхтаваны памяткі і закладкі з неабходнай інфармацыяй.
Акцыя праходзіць ў рамках мэтавай экалагічнай праграмы “Экалагічная акадэмія”.
Бібліятэкар Трапук М. Г.
- 187

