Вусны часпіс "Хвастатыя,вусатыя" у Глыбоцкай дзіцячай бібліяэцы

24 лістапада Глыбоцкую дзіцячую бібліятэку наведалі вучні 4”В” класа СШ №2 г. Глыбокае – члены клуба “Калейдаскоп”. Для іх было праведзена мерапрыемства “Хвастатыя, вусатыя”, прымеркаванае да Сусветнага дня хатніх жывёл.
Самыя папулярныя хатнія жывёлы – кошкі і сабакі. Дзеці з задавальненнем апавядалі пра сваіх гадаванцаў, прымалі ўдзел у гульнях “Пантаміма”, “Кіс-брысь-мяу”, “Веру – не веру”, “Рэпка”. А з дапамогай віктарыны “Я ведаю!” праверылі, наколькі добра ведаюць знакамітых катоў і сабак з мастацкіх твораў.
Падчас прэзентацыі вучні даведаліся аб пародах сабак і кошак, іх “прафесіях”, асаблівасцях догляду за хатнімі гадаванцамі. Вялася гаворка і пра бяздомных жывёл, аб адказнасці людзей за тых, каго прыручылі.
Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з даведачнай і мастацкай літаратурай, прысвечанай хатнім жывёлам. На развітанне ўсе разам спявалі “Песню сяброў” з м/ф “Брэменскія музыканты”.
Бібліятэкар Хахолка А.А.
- 194

