Кастрычніцкае пасяджанне клуба "Кнігавічок" у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

На кастрычніцкім пасяджанні дзіцячага клуба “Кнігавічок” Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі ўдзельнікі сустрэліся на пазнавальным уроку “Знаёмыя незнаёмцы”. У пачатку мерапрыемства вучні ажыццявілі незвычайнае падарожжа па старонках вядомай серыі кніг Галіны і Сяргея Трафімавых “Рассказы Деда Природоведа”. Аўтары пішуць на вельмі розныя тэмы. Аб гэтым сведчаць і самі назвы кніг: “Отчего небо голубое, а море синее”, “Чудо в полосочку”, “Необыкновенные тёзки” і інш.
На старонках кніг дзяцей чакала цікавае знаёмства з прадстаўнікамі расліннага і жывёльнага свету, з,явамі прыроды. Героі серыі Трафімавых захоўваюць у сабе розныя таямніцы, а каб раскрыць іх, трэба ўважліва прачытаць кнігі. Таксама ў кожнай кнізе сустракаецца “Игротека Деда Природоведа”, якая прапануе цікавыя заданні, галаваломкі і рэбусы, якія дапамагаюць чытачу праверыць сваю назіральнасць і ўвагу.
Затым “кнігавічкі” з задавальненнем пачалі распавядаць пра сваіх хатніх гадаванцаў. Аб тым, як яны ў іх з,явіліся, аб іх характарах і асаблівасцях. Было бачна, наколькі ўсе душэўна адносяцца і клапоцяцца пра сваіх коцікаў, сабачак, папугайчыкаў, хамячкоў і рыбак. А фізкультхвілінка пад назвай “Хто ж гэта?” дапамагла ўзбадзёрыцца і яшчэ больш прыўзняла настрой.
Выстава кніг серыі “Рассказы Деда Природоведа” зацікавіла дзяцей і выклікала жаданне пазнаёміцца з іх зместам.
Бібліятэкар С.А. Атвалка
- 186

