Размова пра сяброў у Ломашаўскай бібліятэцы

У апошнія жнівеньскія дні Ломашаўскую сельскую бібліятэку наведалі дзеці з летняга школьнага лагера.
"Мой самы ласкавы і пяшчотны сябар", так называлася сустрэча. Размова ішла аб тым, як сабакі і кошкі сталі сябрамі чалавека, калі і як гэта адбывалася. Далей размова ішла пра звычкі гэтых цудоўных жывёл, асобна бібліятэкар распавяла аб сабаках, якія шмат дапамагалі савецкім салдатам у час Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеці з задавальненнм расказвалі аб сваіх хатніх пітомцах, іх зацікавіла кніжная выства і відэафільм, прапанаваныя бібліятэкарам.
Спасібёнак М.В., бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі.
- 222

