Экалагічная гасцёўня ў Шунеўскай бібліятэцы

Дзеці са школьнага летняга лагера завіталі ў Шунеўскую бібліятэку. Але сустракалі іх не бібліятэкары, як звычайна, а матухна Прырода. Яна прапанавала дзецям наведаць экалагічную гасцёўню і дапамагчы Прыродзе справіцца з няпростай задачай. Трэба было памірыць чатырох сясцёр: Вясну, Зіму, Лета і Восень. Яны заспрачаліся паміж сабой: хто з іх самы галоўны ў прыродзе і парушылі ўвесь ход часу. Кола прыроды пачало круціцца няправільна: зімою стала Лета ўладарыць, а летам -наадварот.
Дзеці па чарзе наведвалі сясцёр і пераконвалі іх, што яны аднолькава патрэбны Прыродзе. Праз розныя заданні, гульні, віктарыны, якія Вясна, Лета, Зіма і Восень прапаноўвалі дзецям.Лад паміж сёстрамі устанавіўся, кола часу пачало правільна круціцца, а дзеці атрымалі вітаміны ад матухны Прыроды.
Таксама дзеці паглядзелі відэапрэзентацыю пра поры года. Убачылі, як рознымі фарбамі кожная пара малюе свой прыход, пераканаліся, што прырода – самы таленавіты мастак. Дружна называлі прыкметы розных пораў года, свае любімыя заняткі у розны перыяд года, святы і падзеі характэрныя для той або іншай пары.

У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі Андрэя Міраславіча з серыі “Поры года”. Кожная кніга прысвечана той або іншай пары, дзе расказваецца аб прыкметах, характэрных для кожнай пары года, прыродных назіраннях, змешчаны вершы, апавяданні, святы і абрады беларусаў, якія адбываюцца ў розныя месяцы года.
24 чэрвеня
Заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч
- 694

