Інфармацыйная гадзіна “Тры сімвалы дзяржаўнасці”

Да Дня народнага адзінства ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы праведзена гістарычна - інфармацыйная гадзіна “Тры сімвалы дзяржаўнасці”.
Мэтай мерапрыемства было знаёмства дзяцей з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы.
Бібліятэкар расказала пра гісторыю, значэнне і ролю сімволікі і колеру ў жыцці кожнага чалавека і кожнай краіны ў цэлым. Падрабязна астанавілася на сэнсах эмблем і сімвалаў, змешчаных на гербе і сцягу Беларусі.
Не абышлі ўвагай і гімн нашай краіны. Дзеці праслухалі гімн, узгадалі яго тэкст, падрабязна абмеркавалі, у якіх выпадках гімн выконваецца.
У канцы мерапрыемства была праведзена віктарына “Сімвалы Беларусі” і адбыўся сумесны збор пазла “Мая Радзіма – Беларусь”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прагляд літаратуры “Беларусь і беларусы. Гістарычная памяць”, якая знаёміла наведвальнікаў з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа.
Мерапрыемствы такога зместу вельмі важныя для падрастаючага пакалення. Яны садзейнічаюць выхаванню павагі і любові да Радзімы, дапамагаюць выхоўваць сапраўдных патрыётаў нашай краіны.
- 467



