Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 7

Тыдзень 108

Месяц 383

Усяго 259,899

BELTA

 БЕЛТА+ прапануе

Ад прозы і вершаў класікаў да сучаснага дэтэктыва: цікавыя навінкі белліта

@Unsplash@Unsplash

Якой бы цёплай ні здавалася восень, але ўжо не лета. І лістапад дакладна дае нам гэта зразумець... Эх, як жа імгненна ляцяць доўгія летнія дзянькі, шчодрыя на сонца і ўраджаі. Лёгкі сум па гэтай чароўнай часіне адбіваецца нават на выбары кніжных навінак для нашай рубрыкі.

Імёны пісьменнікаў, аўтараў аповесцей ды апавяданняў, што склалі новую кнігу «Горкі ліпавы мёд» з серыі «Бібліятэка выбраных твораў», добра вядомыя: Алена Васілевіч, Васіль Вітка, Уладзімір Караткевіч, Мікола Лупсякоў, Павел Місько, Кузьма Чорны. Ёсць тут і кароценькае апавяданне Міхася Зарэмбы «Арэхавы Спас». Яго я некалі чытала ўжо і дагэтуль памятаю, як моцна зачапіў твор простым і зразумелым, кранальным падыходам да раскрыцця невычарпальнай ваеннай тэмы.

«Дагараў жнівеньскі дзень. Плыло да небасхілу пятае пасляваеннае лета, якое ледзьве не стала апошнім у жыцці двух хлапчукоў», – у гэтых фінальных радках схаваны і прадчуванне чагосьці непазбежнага, і радасць ад таго, што не здарылася трагедыя. Акурат на Арэхавы Спас галоўныя героі апавядання Пецька з Янкам выбраліся за вёску, у густы арэшнік. Трэслі тонкія ляшчыны, і самыя спелыя арэхі ляцелі на зямлю. Хлапчукі радаваліся кожнай сваёй удачы. І раптам намацалі… ржавую гранату. Што толькі ні рабілі, спрабуючы ўзарваць яе, і штораз літаральна знаходзіліся на валасок ад смерці. Нарэшце дадумаліся распаліць вогнішча… Прызнацца, паперажывала я за іх, бязбацькавічаў. Спачатку вайна адняла ў гэтых вясковых гарэз татаў і вось зноў злавесна нагадала пра сябе.

У папулярнай серыі «Сучасная беларуская літаратура», якая выдаецца пад патранажам Саюза пісьменнікаў Беларусі, з’явіўся зборнік апавяданняў «Игла в квадрате». Тут змешчаны празаічныя творы маладых творцаў, чый нетрывіяльны погляд на так званыя вечныя тэмы, несумненна, заслугоўвае ўвагі. У кожнага аўтара свой позірк на жыццё. Прываблівае, што пісьменнікі-сучаснікі не хапаюцца за нейкія глабальныя праблемы. Іх героі – гэта розных характараў людзі, праз чый складаны ўнутраны свет ідзе спасціжэнне рэчаіснасці, прыходзіць разуменне, што сапраўднае, праўдзівае, а што наноснае, нікчэмнае.

Асэнсаванне хуткацечнага часу і прызначэння чалавека на зямлі – улюбёная тэма паэтаў усіх пакаленняў.

Мой год, нам трэба даражыць хвілінамі.
Для нас гадзіна – тэрмін не малы.
Ужо не абрусамі, а ўспамінамі
Сталы засланы. Доўгія сталы.

Гэта радкі з верша «Мой Новы год» класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова, які наогул шмат разважаў пра «дзень кароткі», пра тое, як «за годам год ляцяць дзесяцігоддзі». Аркадзь Куляшоў, безумоўна, знакавая фігура ў нашай паэзіі, ён пакінуў багатую творчую спадчыну. У 1976 годзе пабачыла свет апошняя кніга паэта «Хуткасць». Вядома таксама, што на працягу ўсёй сваёй творчасці Аркадзь Куляшоў таленавіта і многа перакладаў, у суаўтарстве напісаў сцэнарыі да фільмаў «Чырвонае лісце» (1958), «Першыя выпрабаванні» (1960–1961), «Запомнім гэты дзень» (1967).

Зборнік «Паміж наступным і былым», які папоўніў «Новую бібліятэку беларускай паэзіі», аднаўляе ў памяці таленавітае паэтычнае слова Майстра, чыя творчасць валодае неверагоднай здольнасцю праз шчырасць і даверлівасць з чытачом вяртаць нас да саміх сябе, да ўсведамлення таго, што чалавек увесь час знаходзіцца паміж мінулым і будучыняй, паміж былым і наступным: «жыццё маё – цяжкі з гадамі бой».

Пра незабыўнае і шчымлівае «сваё» праз галоўных герояў і захапляльныя сюжэты расказваюць аўтары твораў, якія па праву занялі сваё месца ў залатым фондзе беларускай прозы.

Як прыемную неспадзяванку для чытача можна ўспрымаць выхад у свет зборніка, дзе пад адной вокладкай змешчаны «Сірочы хлеб» Янкі Брыля, «Дзяцінства» Івана Навуменкі, «Адзін лапаць, адзін чунь» Міхася Стральцова. Гэтыя тры выбітныя аповесці ў многім аўтабіяграфічныя. Так, Янка Брыль прызнаваўся, што «Данік з „Сірочага хлеба“, вядома, не я, а тып або заяўка на яго, мілы сябар майго маленства, якога я зляпіў з многіх знаёмых хлопчыкаў, дадаўшы трохі і свайго. Свайго найбольш – у Данікавай закаханасці ў настаўніцу, якая была, якую я любіў, можа, нават мацней, чым напісаў пра гэта». У сваю чаргу Іван Навуменка адзначаў: «У сваёй творчасці я апіраюся толькі на свой вопыт, на тое, што чуў, што бачыў, у чым непасрэдна прымаў удзел». А вось што сцвярджаў Міхась Стральцоў у адным са сваіх эсэ: «Не скора, не адразу абазваўся ў нашай творчасці той ваенны і пасляваенны вопыт. Усведамленне важнасці яго расло разам з намі… Так было з усімі пісьменнікамі майго пакалення. Ужо дарослымі мы пасапраўднаму адчулі сябе дзецьмі вайны. І тады напісалася апавяданне „На чацвёртым годзе вайны“, аповесць „Адзін лапаць, адзін чунь“. Там – уражанні ваеннага дзяцінства, першапачатковы, можа, самы галоўны жыццёвы вопыт».

Мне здаецца, варта перачытаць выдатныя творы нашых класікаў. Хаця б для таго, каб адчуць асалоду ад прыгажосці і моцы сапраўднага мастацкага слова, багацця і мілагучнасці роднай мовы.

Класіка, як вядома, бессмяротная. Але над чым шчыруюць сёння маладыя літаратары? Якія вобразы ствараюць? У якіх жанрах працуюць?

Маркетолаг па прафесіі Вольга Іванцова даўно захапляцца творчасцю Агаты Крысці. Любоў да твораў знакамітай англічанкі натхніла беларускую аўтарку стварыць уласны дэтэктыўны раман «Дело Матильды Егоровой».

У ім, як і належыць па класіцы, дзея разгортваецца з «раніцы, калі быў знойдзены труп» папулярнай блогершы, якая валодала, здаецца, тысячай прафесій. Яна ў рамане і мадэль, і спявачка, і прадзюсар, і тэлевядучая. Словам, жыла, паводле аўтара, тры жыцці за раз. У цяжкім злачынстве падазраюць брата «зоркі», але той, падаецца, не ў сваім розуме – іначай яго паводзіны не растлумачыць. Асвятляць падрабязнасці справы павінен журналіст Максім Іваноўскі, і вось тут пачынаецца самае цікавае…

Раман чытаецца на адным дыханні, хаця даводзіцца разгадваць складаныя рэбусы сучаснага жыцця. Тут і праблемы самаўспрымання, стасункаў з блізкімі, сябрамі, каханымі: дзе мы сапраўдныя, а калі пад рознымі маскамі хаваемся ад рэчаіснасці ў віртуальным свеце? Урэшце, аднойчы кожны можа пераканацца, што ўсё можа быць «яшчэ горш, чым мы думалі» і што «ўсё мае адваротны бок». Што тут скажаш, такім і павінен быць захапляльны дэтэктыў.

Больш прачытаем – больш даведаемся, адчуем і зразумеем.

 Рубрыку вядзе Святлана ПРОТАС, часопіс «Беларуская думка».

Крыніца