Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

 polymya 0

Тыражы літаратурна-мастацкіх выданняў зараз не дужа вялікія. І ў рознічным гандлі не так проста знайсці іх, таму "Звязда" імкнецца падрабязна знаёміць са зместам аўтарытэтных літвыданняў. А прачытаць, між іншым, на іх старонках заўсёды можна шмат цікавага. 

Сакавіцкі нумар часопіса «Полымя» шырока паказвае палітру сучаснай літаратуры. У выпуску, які толькі што прыйшоў да чытача, — завяршэнне рамана вядомага літаратуразнаўцы і празаіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне». Пісьменнік па-ранейшаму імкнецца разабрацца з тым, што і як, чаму адбылося ў лёсе нашых блізкіх папярэднікаў. Як і ў ранейшых раманах У. Гніламёдава («Валошкі на мяжы», «Уліс з Прускі», «Расія», «Вяртанне», «Вайна», «Пасля вайны»), у новым творы — шмат цёплых і часам напоўненых смуткам разваг. Аўтар звяртаецца да прыроды, шукае лекаванне чалавека ў мудрым і спакойным назіранні над жыццём. А для збіральнікаў літаратурных памятак пра ранейшыя этапы ў развіцці беларускай літаратуры працытую і такі кавалачак з рамана: «Кміта на сваёй лекцыі яшчэ раз абвясціў, што мае прыехаць з Мінска Максім Танк. Выдатны паэт. Кміта не ўтрымаўся, каб не расказаць пра паэта, якога ён любіў, багатварыў, як кажуць у такіх выпадках. Некалькі разоў прайшоўся па аўдыторыі ад акна да дзвярэй і назад ды стаў разважаць:


Што такое паэзія? Я б сказаў, што гэта неабыякавасць да жыцця, палкае захапленне нейкімі канкрэтнымі рэчамі, з якіх складаецца свет, і здольнасць перадаць гэтыя пачуцці сваім сучаснікам. Усё гэта ёсць у Максіма Танка, ён вылучаецца свежасцю і праўдзівасцю паэтычных эмоцый. Эмоцый і думак...»

Чым вылучаюцца паэтычныя падборкі Алы Клемянок («Мне тут утульна»), Вольгі Шпакевіч («Душы маёй працяг»), Таццяны Цвіркі («Неба на плячах»), Галіны Загурскай («І толькі музыка...»), Святланы Сцепанчук («Каб лёс наш не канчаўся»), меркаваць чытачу сакавіцкага нумара «Полымя».

З двума апавяданнямі выступае ў «Полымі» Алена Стэльмах — «Надзейка» і «Першы снег». Пісьменніца — асабліва ў апавяданні «Надзейка» — імкнецца спалучыць мастацкае выкладанне жыцця з тымі шматаблічнымі праблемамі жыцця, якія знаходзяцца ў залежнасці ад духоўнага, сацыяльнага развіцця грамадства.

У сакавіцкім «Полымі» — цікавая падборка навуковых, даследчыцкіх публікацый на гісторыка-літаратурныя, літаратуразнаўчыя тэмы. Сярод іх — і артыкулы Аляксандра Бярозкі «Ваенныя дзённікі беларускіх пісьменнікаў: асаблівасці паэтыкі», Пятра Жаўняровіча «Першая легальная беларуская газета „Наша доля“: рэдакцыйная палітыка і рэдагаванне», Анатоля Казлова «Дакумент з жыцця. На прыкладзе рамана Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самауся».

Асобна вылучаецца падрыхтаваная Алесяй Шамякінай эпісталярная спадчына класіка беларускай літаратуры («Літаратура + жыццё ў лістах Івана Шамякіна»). Сярод іншых лістоў Івана Пятровіча — два яго звароты да савецкага і беларускага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Міронавіча Машэрава.

Мікола БЕРЛЕЖ