Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 

книги юбиляры

 

 

       Кніга, як і чалавек, мае дату нараджэння –год, калі яна ўпершыню была апублікавана. І, канешне, у кніг бываюць юбілеі, а яны, як вядома, з’яўляюцца своеасаблівымі каталізатарамі ўспамінаў і служаць нагодай для таго, каб звярнуць увагу на выдатныя старонкі гісторыі літаратуры і кнігадрукавання і ўвогуле ацаніць «базу даных» культурнай спадчыны, асэнсаваць яе ўнікальнасць.5036607335 0000027 0EB003C9CB5A2F794325866D0020FEC3 299426

      Спаўняецца паўстагоддзя з моманту першага самастойнага выдання «Атлантаў  і карыятыдаў» Івана Шамякіна (1921–2004). Гэта раман, які лічыцца ў беларускай прозе адным з лепшых сацыяльна псіхалагічных твораў пра рэаліі 1970-х гадоў. Назва рамана сімвалічная. Атлантамі і карыятыдамі ў архітэктуры называюць калоны ў выглядзе антычных скульптур, якія падтрымліваюць дахі збудаванняў (у старажытнагрэчаскай міфалогіі Атлант трымаў на сваіх плячах неба). Раман жа Івана Шамякіна пра людзей, на якіх трымаецца грамадства, яго культура.

Тыраж кнігі склалі 40 000 экзэмпляраў. Выданне «Атлантаў і карыятыдаў» 1974 5036607335 1года мела каляровыя ілюстрацыі, выкананыя вядомым беларускім мастаком –графікам Людвігам Пятровічам Асецкім (1929–2005).5036607335 35036607335 4

    Герою рамана «Атланты і карыятыды» Максіму Карначу 47 гадоў. Ён галоўны архітэктар горада і клапоціцца пра яго aблiччa і асяроддзе ў ім, тaмy выcтyпae cyпpaць paзмяшчэння нa тэpытopыi гopaдa xiмiчнaгa кaмбiнaтa. Гэтa бyдaўнiцтвa «пepaкpэcлiць...iдэю 3apэчнaгa paёнa — гopaдa- caдy»,«знiшчыць yнiкaльнyю дyбpoвy», «cтвopыць aдмoўныя пpaблeмы, нaйбoльшaя з якix—зaбpyджвaннe paкi. A paкa ix пaкyль штo—цyд, гoнap, нaйчыcцeйшaя з pэк». Гaлoўны apxiтэктap пpaяўляe бecкaмпpaмicнacць, пacлядoўнacць y адcтoйвaннi cвaix пaзiцый i пoглядaў. У Максіма ёсць жонка Даша, але сямейнае жыццё не ладзіцца. Істэрыкі і рэўнасць Дашы астолькі празмерныя, што Максім думае пра развод. Але сваяк Дашы— старшыня гаркама, і асабістыя справы галоўнага архітэктара горада будуць мець непрыемныя наступствы не толькі для яго, але і для яго акружэння. Сямeйнyю драму Kapнaчa iмкнyццa выкapыcтaць ягo пpaцiўнiкi, ён aкaзвaeццa ў aдзiнoцe, пepaжывae дэпpэciю, iмкнeццa paзaбpaццa ў caбe, аcэнcoўвae мiнyлae, дyмae пpa cэнc жыцця...

 Раман «Атланты і карыятыды» двойчы перавыдаваўся асобнай кнігай: 1985 г.–другое выданне тыражом 90 000 экзэмпляраў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Выданне мела прадмову, пасляслоўе В.Каваленкі, Ілюстрацыі В.А.Тарасава.52294045

2015г.—выданне тыражом  2 000 экзэмпляраў у выдавецтве «Папуры». Таксама раман друкаваўся ў Зборах  твораў Івана Шамякіна: у 6-м томе

Шасцітомнага выдання 1979г., у 4-м томе зборніка 2004г. і ў 15-м томе Дваццацітрохтомнага выдання 2013г. Раман неаднаразова выдаваўся на мовах  народаў былога Савецкага Саюза (рускай, украінскай, кіргізскай, узбекскай). Па матывах твора П.Манастырскім быў напісаны тэатральны сцэнарый, па якім у 1978г.на сцэне Куйбышаўскага акадэмічнага тэатра драмы імя М.Горкага пастаўлены спектакль у 2 дзеях «Атланты».

У 1980 годзе па матывах рамана рэжысёрам Аляксандрам Гутковічам быў зняты 8-серыйны аднайменны фільм.

 

Звесткі з архіва Нацыянальнай кніжнай паты Беларусі

Перачытаем раман  разам!