Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-16

Зарегистрировалось:

137

Сёння 2

Тыдзень 46

Месяц 648

Усяго 260,164

 2024 Pismenniki ybilyary 8

 

 Завяршаем аповед пра юбіляраў сакавіка – галоўных асоб бібліятэчнага "Сузор'я яркіх талентаў"!

rei1rNI cfo

🎉 20 сакавіка 70-годдзе з дня нараджэння адзначылі прыхільнікі творчасці Міколы Мятліцкага – вядомага беларускага паэта.
Родам Мікалай Міхайлавіч з Гомельшчыны, з вёскі Бабчын. Другой радзімай стала Астравеччына.
🖍 Першае знаёмства з гэтым краем адбылося на той час, калі быў студэнтам чацвёртага курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, і што называецца, “паклаў вока” на сваю аднакурсніцу Ірэну Бутовіч. Паміж імі ўзніклі рамантычныя пачуцці і з’явілася жаданне пабачыць мясціны, дзе вырасла любая дзяўчына.
Астравеччына зачаравала Мятліцкага сваёй прыгажосцю "такая прыродная чысціня, глыбіня і краса проста не можа ўзгадаваць дрэннага чалавека".
🖍 Лёсавызначальнымі ў сваім лёсе падзеямі Мятліцкі лічыў, што ён, хлапчук з палескай вёскі, стаў студэнтам прэстыжнага на той час філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які заканчвалі многія вядомыя пісьменнікі. Гэта дало магчымасць адразу ж далучыцца да вялікай літаратуры.
🖍 Другой такой падзеяй лічыў тое, што пасля заканчэння ўніверсітэта яго запрасілі на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” , дзе адразу давялося сур’ёзна заняцца літаратурай.
🖍Яшчэ адна важная падзея ў жыцці паэта – прызначэнне на пасаду. "Трынаццаць гадоў працы галоўным рэдактарам “Полымя” шмат чаго далі мне як літаратару і чалавеку".
🖍 Прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы – Мятліцкі таксама лічыў значнай падзея ў сваім жыцці. Менавіта яго лёсавая кніга “Бабчын. Кніга Жыцця.”, якая выклікала вялікі рэзананс, была адзначана Дзяржаўнай прэміяй.
🖍І яшчэ адна з асноўных падзей – выхад у свет кнігі “Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая”, перакладчыкам і ўкладальнікам якой з’яўляўся Мікола Мятліцкі і за якую быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Q0DRyGmv9jM28 сакавіка 90-годдзе адзначыў беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца Кастусь Цвірка.
🖍У 1958 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна.
🖍Быў літработнікам раённай газеты "Рудзенская праўда", рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР.
🖍 У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу – навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. – старшы рэдактар выдавецтва "Юнацтва", з 1984 г. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Полымя".


🖍Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. – кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Беларускі кнігазбор”.
🖍 Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць ручаі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы»(1975), „Сцежка дадому” (1980), „Хат вечны дар” (1982) і інш.
🖍Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак “Як Алесь згубіўся ў лесе” (1986), “Добрыя суседзі” (1988) і інш