Ураджайны верасень, альбо “Мае гады – маё багацце”

Багаты на ўраджай верасень 2023-га, багаты і на юбілеі пісьменнікаў – доказ таму вераснёўская выстава “У шэрагу вялікіх імёнаў”.
верасня адзначылі 100 гадоў з дня нараджэння рускага савецкага паэта і празаіка Эдуарда Асадава. Яго творчай спадчыне належыць 47 кніг і зборнікаў вершаў. Пазбаўлены зроку падчас Вялікай Айчыннай вайны Эдуард Асадаў не кінуў пісаць вершы, а наадварот з яшчэ большай стараннасцю і цягай да жыцця працягваў пісаць і радаваць сваіх чытачоў новымі работамі.
8 верасня ў творчым календары быў пазначаны 85-гадовы юбілей Анатоля Грачанікава — беларускага паэта і перакладчыка.
Дэбютаваў у друку ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988).
У гэты ж дзень, 8 верасня, 100-годдзе з дня нараджэння адзначалі прыхільнікі творчасці Расула Гамзатава, знакамітага аварскага паэта, пісьменніка, публіцыста, народны паэта Дагестанскай АССР (1959). Вершы Расула Гамзатава выдавалі ў СССР вялікімі тыражамі і перакладалі на замежныя мовы.
Многія з вершаў Гамзатава ляглі ў аснову песень. Іх спявалі Ганна Герман, Муслім Магамаеў, Леў Лешчанка, Іосіф Кабзон, Марк Бернес, Вахтанг Кікабідзэ…
Савецкі кампазітар Ян Фрэнкель напісаў музыку на вершы Расула Гамзатава «Жураўлі», песню выканаў спявак і акцёр Марк Бернэс. Яна гучала на радыё, на тэлебачанні, вобраз жураўлёў - загінуўшых воінаў - увекавечвалі ў помніках, аўтару прыходзілі лісты з водгукамі з розных куткоў краіны і свету. Песня сталі сімвалам памяці аб салдатах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мне кажется порою, что солдаты,
С кровавых не пришедшие полей,
Не в землю нашу полегли когда-то,
А превратились в белых журавлей.

Важкі юбілей – 195-годдзе Льва Мікалаевіча Талстога – адзначылі 9 верасня. Гэта адзін з найбольш вядомых мысліцеляў, адзін з найвялікшых у свеце пісьменнікаў-раманістаў, удзельнік абароны Севастопаля, асветнік, публіцыст. Творчасць Льва Талстога азнаменавала новы этап у рускім і сусветным рэалізме, выступіўшы мостам паміж класічным раманам XIX стагоддзя і літаратурай XX стагоддзя. Леў Талстой аказаў моцны ўплыў на эвалюцыю еўрапейскага гуманізму, а таксама на развіццё рэалістычных традыцый у сусветнай літаратуры. Леў Талстой быў самым выдаваным у СССР пісьменнікам за 1918-1986 гады: агульны тыраж 3199 выданняў склаў 436,261 млн экзэмпляраў.
Найбольш вядомыя такія творы Талстога, як раманы “Вайна і мір”, “Ганна Карэніна”, “Уваскрэсенне”; аўтабіяграфічная трылогія «Дзяцінства», «Малалецтва», «Юнацтва»; аповесці "Казакі", "Смерць Івана Ільіча", "Крэйцарава саната", "Хаджы-Мурат”…
13 верасня – 130 гадоў таму – нарадзіўся Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч) у вёсцы Палуж на Чэрыкаўшчыне. Збіраўся стаць святаром, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі і ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Але ў час Першай
сусветнай вайны трапіў у войска Расійскай імперыі, а пасля, у 1918-1921 гадах, служыў у Чырвонай Арміі. Гэты вайсковы досвед пісьменнік потым адлюстраваў у творах. Завяршыўшы вайсковую службу, ён працаваў настаўнікам гісторыі і французскай мовы ў Краснаполлі.
Пасля пераезду ў Мінск у 1926 годзе Андрэй Мрый, фактычна пачатковец у літаратуры, быў прыняты ў літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». Паколькі ў літаратурных колах ужо быў вядомы яго брат драматург Васіль Шашалевіч, то ўзнікла неабходнасць узяць сабе псеўданім. Андрэй Мрый адным з першых змог асэнсаваць сучаснае яму жыццё і ў 1930 годзе надрукаваў свой самы вядомы твор — сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя».

14 верасня 85-гадовы юбілей адсвяткаваў Леанід Левановіч. Упершыню ў друку Л. Левановіч выступіў з апавяданнем "Русакова дарога" ў 1963 г., аднак пэўнае літаратурнае прызнанне спачатку атрымаў як нарысіст, аўтар зборніка "Зялёны трохкутнік" (1973), у якім былі змешчаны нарысы, напісаныя ім у 1968-1970 гг. У 1976 г. выйшла першая мастацкая кніга Л. Левановіча "Мадонна з кветкаю", якая ўключала каля двух дзясяткаў апавяданняў пра нашых сучаснікаў, людзей самых розных прафесій.
У творчасці Л. Левановіча асабліва вылучаецца эпічны цыкл, працу над якім ён распачаў яшчэ ў 1976 г. У выніку з'явіліся раманы "Шчыглы" (1986), "Паводка сярод зімы" (1989), "Дзікая ружа" (1993), "Сіняе лета" (1998), "Бесядзь цячэ ў акіян, "Палыновы вецер" (2006).
Дзіне Рубінай – 70 гадоў. Слаўны юбілей прыхільнікі творчасці сучаснага рускага празаіка, аўтара папулярных раманаў, лаўрэата і фіналіста мноства літаратурных прэмій адзначаць 19 верасня.
Першае апавяданне пісьменніцы «Неспакойная натура», створанае ёю ў 16 гадоў, патрапіла на старонкі часопіса «Юность». У 1977 годзе выйшла яе аповесць "Калі ж пойдзе снег?..", якая прынесла пісьменніцы літаратурную вядомасць, а таксама званне самага маладога члена Саюза пісьменнікаў УзССР (Дзіне тады было ўсяго 24 гады).
Пазней пісьменніца пераехала ў Маскву, адкуль ужо ў 1990 годзе эмігравала ў Ізраіль. Пяру аўтара належаць такія раманы, як "Почырк Леанарда", "Белая галубка Кардовы", "Сіндром Пятрушкі" і многія іншыя. У сваіх творах яна апісвае рэальныя факты з уласнай біяграфіі, сямейныя паданні, а таксама вядомыя гістарычныя падзеі, якія пераламляюцца ў лёсах герояў, з дапамогай бліскучых вобразаў і манеры выкладу ператвараючы паўсядзённае жыццё ў практычна магічныя гісторыі.

20 верасня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Ніне Мацяш, беларускай паэтэсе, перакладчыцы, аўтару 45 зборнікаў паэзіі, перакладаў і кніжак для дзяцей. Дэбютавала вершам, напісаным на рускай мове, у бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма» у 1963 годзе. У 1970 годзе ў выдавецтве “Беларусь” пабачыў свет яе першы паэтычны зборнік “Агонь”. Многія ўласныя вершы Ніны Мацяш пакладзены на музыку рознымі кампазітарамі і ёю самою. Як набытак гэтага песеннага таленту засталіся аўдыёкасета “Бэзавая завіруха” і кампакт-дыск. Цікавым захапленнем Ніны Язэпаўны было вышыванне і “пёркаграфія”.

25 вepacня адзначым 110-гадовы юбілей пaэта, пpaзaiка, пepaклaдчыка, пyблiцыcта, кpытыка – Cяpгeя Гpaxoўcкага. Яго твopчyю бiягpaфiю мoжнa нaзвaць дpaмaтычнaй. Пepшы ягo вepш быў нaдpyкaвaны ў чacoпice "Бeлapycкi пiянep" (1926), кaлi aўтapy cпoўнiлacя 13 гадоў. Пepшы ж вepшaвaны збopнiк "Дзeнь нapaджэння" (1968) пaбaчыў cвeт тoлькi пpaз 32 гaды. A пaмiж гэтымi дaтaмi – cтpaчaнaя мaлaдocць, aбapвaныя юнaцкiя мapы i нaдзei, пaкyтнiцкi шляx. Bocь чaмy acнoўныя тэмы вepшaў i пaэм Cяpгeя Гpaxoўcкaгa – "вeчныя" i мeнш нeбяcпeчныя: пeйзaжныя зaмaлёўкi, вepшы пpa мaлaдocць i кaxaннe, бaгaццe чaлaвeчaй дyшы. Яны i cёння нe cтpaцiлi cвeжacцi ўcпpымaння.

29 верасня адсвяткуе юбілейны 65-ы год нараджэння паэт, празаік, мастак – Адам Глобус (Адамчык Уладзімір Вячаслававіч).
Паэтычны дэбют Адама Глобуса (псеўданім ўтвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці) адбыўся ў газеце “Літаратура і мастацтва” ў 1978 годзе. У наступным, 1979 годзе, яго вершы былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”.
Адам Глобус – аўтар адзінаццаці кніг. Але ён вядомы яшчэ і як выдавец. Разам з братам ён стварыў выдавецтва “Сучасны літаратар”.

- 435

