Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Chytanne 222 2

 


Восьмая экспазіцыя штомесячнай выставы "У ШЭРАГУ ВЯЛІКІХ ІМЁНАЎ" – адметная.

 

У іх ліку – беларускамоўныя аўтары і... наш зямляк Тадэвуш Даленга-Мастовіч, якому спаўняецца ў жніўні 125 гадоў.

📚 Тадэвуш Стэфанавіч нарадзіўся ў м. Акунёва Глыбоцкага раёна 10 жніўня 1898 года. Польскі пісьменнік. Яго бацька Стэфан быў юрыстам, маці Станіслава з роду Патаповічаў была хатняй гаспадыняй у Акунёве, дзе, акрамя Тадэвуша, выхоўвала яшчэ дваіх дзяцей – Уладзіслава i Яніну. Маёнтак Мастовічаў-Патаповічаў быў адным з лепшых у акрузе. Потым сям'я пераехала ў Глыбокае.
Дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў атмасферы дабрабыту i спакою. Вось як аб гэтым пазней успамінаў сам Мастовіч: «Фатальнай асаблівасцю маіх дзіцячых мараў i жаданняў было тое, што яны ўсе вельмі хутка... здзяйсняліся. Як жа можна доўга цешыць сябе надзеяй, што чалавек стане фурманам, калі ўжо на восьмым годзе жыцця нядрэнна кіруеце парай коней i нават чацверыком. Што застаецца з мары аб шафёры, калі ўжо ў адзінаццаць, з цяжкасцю дакранаючыся нагамі да педаляў, кіруеце аўтамабілем...».
Успаміны пра дзяцінства i асяроддзе, у якім жыла мясцовая шляхта, ляглі ў аснову многіх аповесцей Мастовіча.
3 1922 г. жыў у Варшаве. У 1924 г. Тадэвуш Мастовіч уладкаваўся ў рэдакцыю газеты «Рэч Паспалітая». Ужо ў пачатку 1925 г. на старонках гэтай газеты з'яўляюцца артыкулы i фельетоны, падпісаныя псеўданімам «Т.М.». У тым жа годзе з'яўляюцца i першыя апавяданні маладога аўтара. У 1926 г. пicaў пад новым псеўданімам – Даленга. Менавіта ў гэты час пачынаецца яго кар'ера як журналіста, фельетаніста, пісьменніка.
У 1934 г. пачынаецца супрацоўніцтва Т. Мастовіча з кінематографам. Да 1939 г. з 16 яго твораў было экранізавана 8. У 1937–1938 гг. з'яўляюцца сцэнарыі да фільмаў «Іх дзіця», «Тры сэрцы», «Прафесар Вільчур».
Менавіта ў гэтых творах аўтар нібыта зноў вяртаецца ў свае дзяцінства: раскрывае ix фабулу на прыкладах з жыцця Глыбоччыны.
Апошняя аповесць «Дзённік пані Ганкі», якую рэцэнзенты паставілі вышэй папярэдніх твораў, з'явілася ў 1939 г. Усяго ў даваенны час у Польшчы было выдадзена 16 твораў Т. Даленгі-Мастовіча.

📚 70-гадовы юбілей адзначыць ураджэнец Полацка – Уладзімір Арлоў, які нарадзіўся 25 жніўня 1953. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасля пераезду ў Мінск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997).
Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.

 

 

📚 28 жніўня адзначым 105 гадоў з дня нараджэння Міхася Пянкрата, ураджэнца вёскі Карпілаўка Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці.
У 1940-1941 гг. працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». З 1943 г. - памочнік начальніка штаба партызанскай брыгады «Чырвоны сцяг» Менскай вобласці. З 1945 г. працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Сталинская молодежь», у 1959-1979 гг. - рэдактар аддзела часопіса «Вожык».
Першы верш надрукаваў у 1937 г. (газета «Чырвоная змена»). Першая кніга - зборнік вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар зборнікаў сатырычных апавяданняў і гумарэсак «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), апавяданняў і аповесцей «Шчасце маё» (1962), «Ведрыцкія напевы» (1965), «Любоў у квадраце» (1969), «Прынцыповы пасаг» (апавяданні, вершы і гумарэскі, 1978), «Спатканні і ростані» (выбранае, 1978), «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Напісаў кнігі нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Чэрвень» (1977), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Два Пецькі» (1973), «Двое ў лодцы» (1983).

 

📚 У апошні дзень жніўня нарадзіўся 75-гадовы юбіляр, беларускі пісьменнік і сцэнарыст Васіль Шырко.

Выпускнік факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», з 1973 года — рэдактар, загадчык аддзела галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, рэдактар аддзела нарыса часопіса «Полымя», галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа».
У 2018 годзе — член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Першыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 г. (часопіс «Маладосць», газета «Чырвоная змена»). Выйшлі кнігі «Зямлі бацькоўскай прыцягненне» (нарысы, 1987), «Сцяжына да людзей» (дакументальныя аповесці, нарысы, 1989). У 1990 г. выйшла кніга казак «Дзед Манюкін не салжэ». Аўтар інсцэніровак паводле твораў М.Гарэцкага, Н.Гілевіча (1987), сцэнарыя дакументальнага фільма «Песня пшанічнага поля» (1984)...

 

 

Падрыхтавала Алена Хайноўская