Ніна Мацяш. Белая ластаўка Беларусі

Хто цікавіцца беларускай паэзіяй, той ведае вершаваныя радкі:
На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» не смею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
Належаць яны Ніне Мацяш. Пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі (1994), лаўрэату літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1984), Міжнароднай прэміі імя Р.Скаварады, літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.Калесніка (2009), Ганароваму грамадзяніну горада Белаазёрска.

Прапануем вам некалькі фактаў аб нашай вядомай паэтке.
* Нарадзілася на Брэсчыне ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна. Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы.

* Займалася перакладніцкай дзейнасцю, перакладала творы нямецкай, польскай, французскай літаратуры на беларускую мову.
* З найбольш вядомых твораў замежнай літаратуры пераклала на беларускую мову творы "Маленькі прынц" і "Планета людзей" Антуана Сэнт-Экзюперы, "Першая справа Мегрэ" Жоржа Сімянона.
вёска Нівы. Дом, у якім нарадзілася Ніна Іосіфаўна.
* У 24 гады выдала першы паэтычны зборнік (1962).
* У 28 год уступіла ў Саюз пісьменнікаў СССР (1971).
* Аўтар 45-ці зборнікаў паэзіі, перакладаў і кніжак для дзяцей.
* Аўтар п’ес для тэатра лялек “Прыгоды трох парасят”, “Крок у бессмяротнасць”.
* Аўтарству Ніны Мацяш належыць сцэнар тэлевізійнага фільма “Пясняр роднай прыроды” пра творчасць Вітальда Бялыніцкага-Бірулі.
* У вершах Ніны Мацяш – вялікая колькасць слоў, якія не зафіксаваны ў слоўніках беларускай літаратурнай мовы.
* Збірала мясцовы песенны фальклор свайго роднага палескага кутка.
* Пaэзiя Hiны Maцяш — "... нeзaмyтнёнaя кpынiцa кpacы, дa якoй пpыпaдaeш, пepaжывaючы paдacць i cyм чaлaвeчaгa быцця нa зямлi. Яe лipычны cвeт нaпoўнeны cвятлoм кaxaння i любoвi".
* Многія вершы Ніны Мацяш пакладзены на музыку рознымі кампазітарамі і ёю самою. Як набытак гэтага песеннага таленту засталіся аўдыёкасета “Бэзавая завіруха” і кампакт-дыск з яе песнямі.
* Добра вядомай для слухачоў беларускага радыё з'яўляецца песня на словы Ніны Мацяш "Калыханка маме" у выкананні Тамары Раеўскай.
* Паэтка мела шмат сяброў сярод літаратараў, добрыя цесныя стасункі з Яўгеніяй Янішчыц.
* Ніна Мацяш займалася вышываннем, стварала карціны пры дапамозе птушыных пёркаў. Алена Васілевіч назвала гэты від мастацтва "пёркаграфіяй".
* З 2010 года Белаазёрская гарадская бібліятэка носіць імя Ніны Мацяш.
* З 2011 годаў бібліятэцы дзейнічае экспазіцыя “У спагадзе абярэжлівай нябёсаў”, якая ўсебакова раскрывае асобу творцы і літаратурную спадчыну паэткі.
* Штогод 20 верасня, у дзень нараджэння Ніны Язэпаўны, у бібліятэцы ладзяцца літаратурныя чытанні памяці паэткі “Бабіна лета ў Белаазёрску” .
* У межах паэтычных чытанняў стартаваў праект “Створым кнігу пра Ніну Мацяш разам”.
* У памяць аб слыннай зямлячцы на доме, дзе яна жыла, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Чытайце вершы Ніны Мацяш, бо акрамя беларусаў, іх чытаць ніхто не будзе!

- 947

