Сто год паэме Якуба Коласа «Новая зямля»

Сто гадоў таму была ўпершыню апублікавана «Новая зямля»
100 гадоў таму быў скончаны і ўпершыню апублікаваны адзін з найвялікшых, а магчыма, і самы значны з твораў беларускай літаратуры, які адлюстраваў самую сутнасць беларусаў — нацыянальны характар, народную філасофію, міфалогію, сялянскі побыт, хараство беларускай прыроды...
Гэта паэма «Новая зямля» Якуба Коласа. Якраз гэтымі днямі, 23-24 ліпеня, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць святкаванні, прысвечаныя юбілею паэмы.
Яна пісалася з 1911 па 1923-ці, першыя радкі з’явіліся ў Мінскім астрогу, дзе малады аўтар адбываў пакаранне за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе. Натхнялі паэта ўспаміны пра дзяцінства, якое прайшло на Стаўбцоўшчыне. «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы!» Колас максімальна дакладна аднаўляў у вершах мілыя сэрцу краявіды, а таксама постаці сваіх родных і знаёмых. Але, як і ў кожным мастацкім творы, рэальнасць тут прапушчаная праз «магічны крышталь»...
Давайце параўнаем партрэты некаторых герояў з іх прататыпамі.
- 428


