Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 40

Тыдзень 40

Месяц 642

Усяго 260,158

 yubilej pisatelya 2

 

wRLsRTiyC7QНа календары – красавік 2023-га. А значыць, нашы выставы, якія экспануюцца на абанеменце Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, змяняюць сваіх герояў…

“У шэрагу вялікіх імёнаў” ушаноўваем красавіцкіх юбіляраў.🌺📚qfYPJF8WACA

► Адкрывае каляндар юбілейных літаратурных дат – Тамара Краснова-Гусачэнка, паэт, празаік, публіцыст, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Саюзнай дзяржавы, Саюза расійскіх пісьменнікаў. Аўтар 25 кніг паэзіі і прозы нарадзілася 1 красавіка 1948 года. Ураджэнцы сяла Шчапяціна Брасаўскага раёна Бранскай вобласці споўнілася 75 гадоў.

► 2 красавіка адзначылі 135 гадоў з дня нараджэння Марыэты Шагінян, савецкай пісьменніцы армянскага паходжання, паэтэсы і празаіка. Літаратурнай дзейнасцю займалася з 1903 года. Пачынала з сімвалісцкіх вершаў. Апублікавала звыш 70 кніг раманаў, аповесцей, апавяданняў, нарысаў, вершаў і каля 300 друкаваных лістоў артыкулаў, рэцэнзій, дакладаў.

vKglBkQs6QE► 4 красавіка споўнілася 205 гадоў англійскаму пісьменніку, аўтару прыгодніцкіх раманаў і твораў для дзяцей і падлеткаў Томасу Майну Рыду. "Паляўнічыя за скальпамі", “Ацэола – правадыр семінолаў", “Коннік без галавы” звязаныя з тэмай барацьбы за вызваленне прыгнечаных народаў Амерыкі. Вялікае месца ў творчасці Рыда займае апісанне флоры і фаўны Азіі, Афрыкі, Амерыкі.

► 100 гадоў з дня нараджэння рускага драматурга Аляксандра Мікалаевіча Астроўскага адзначым 12 красавіка. Яго творчасць стала важнейшым этапам развіцця рускага нацыянальнага тэатра. П'есы "Гроза", “Бесприданница", "Лес" з'яўляюцца аднымі з самых галоўных твораў драматурга.

► 15 красавіка 1933 года – 90 гадоў таму – нарадзіўся Барыс Стругацкі. Рускі савецкі пісьменнік, сцэнарыст,NREqJe tYI перакладчык, які стварыў у суаўтарстве з братам Аркадзем Стругацкім некалькі дзясяткаў твораў, якія сталі класікай сучаснай навуковай і сацыяльнай фантастыкі. Пасля таго, як у 1991 годзе памёр яго брат і суаўтар А. М. Стругацкі, апублікаваў два самастойныя раманы. Пад псеўданімам С. Віціцкі выйшлі яго раманы «Пошук прызначэння, або Дваццаць сёмая тэарэма этыкі» і «Бяссільныя гэтага свету», якія працягнулі даследаванне няўмольнага року і магчымасцяў уплываць на навакольную рэчаіснасць.

x4CgyHUlx4Q► Платону Раманавічу Галавачу 18 красавіка споўніцца 120 гадоў. Нарадзіўся беларускі пісьменнік, празаік у 1903 годзе у в. Пабокавічы Бабруйскага павету Мінскай губерніі (цяпер Бабруйскі). З 1928-га быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газеты «Чырвоная змена». Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацыяў «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». З пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці (1921) змагаўся за чысціню роднае мовы, за яе дакладнасць і выразнасць. Першае апавяданне «Загубленае жыцьцё» апублікаванае ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1925-м. У 1927 годзе выйшла кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Тэматыка шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі.

 

► 75-гадовы юбілей 28 красавіка адзначыць вядомы англійскі пісьменнік – Тэры Пратчэт. З 13 гадоў юнакrRdKXRMwhbg пачаў адпраўляць свае апавяданні ў часопісы для друку. Калі яму споўнілася сямнаццаць, вырашыў спыніць навучанне. Параіўшыся з бацькамі, Тэры кінуў школу і пачаў працаваць журналістам мясцовай газеты Bucks Free Press. У 1971 годзе быў надрукаваны раман «Люди ковра». Літаратурны дэбют падштурхнуў пісьменніка на стварэнне новых гумарыстычна-фантастычных гісторый. У1983 годзе раманам «Колер чараўніцтва» Тэры Пратчэта распачаў найпапулярны цыкл "Плоскі свет".

 

Па матэрыялах VK

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чакаем майскія літаратурныя юбілеі!