«Вечная сіла неба і мужнасць нашага воіна-ратніка не падвядуць». 500 гадоў «Песні пра зубра»

500 гадоў таму з'явіўся твор, які стаў знакавым для беларускай літаратуры. Хаця напісаны ён быў на лаціне і да таго ж далёка ад Беларусі, у Рыме. Але аўтар напісаў пра нашу з вамі зямлю з такой любоўю, з такой верай у яе людзей...
Пра Дняпро, пра Белавежскую пушчу, пра белыя хусткі жнеек, пра волата-зубра, паміж рагоў якога могуць сесці тры дужыя воі...
Цалкам назва гучыць так: «Carmen de statura ferіtate ac venatіone bіsontіs», альбо «Песня пра моц, дзікасць зубра і паляванне на яго». А мы ведаем гэты шэдэўр часоў Рэнесансу як «Песню пра зубра», напісаную беларусам Міколам Гусоўскім.
І вось вам пяць цікавых фактаў пра гэты твор ад Людмілы Рублеўскай.
...
- 585

