Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Yubilejnaya 23

 

DgZcnDAWzl0Кніжная выстава “У шэрагу вялікіх імёнаў” змяніла выгляд, бо ў календары – люты, другі месяц года. А гэта значыць, што у цэнтры нашай увагі – кнігі, чые аўтары адзначаюць у лютым юбілеі.

4 лютага святкуецца юбілей пісьменіка, вядомага аматара рускай прыроды. МіхаілуkXV5Qd LmV0 Міхайлавічу Прышвіну – 150 гадоў. Амаль усе творы Прышвіна, апублікаваныя пры жыцці, прысвечаны апісанням уласных уражанняў ад сустрэч з прыродай; апісанні гэтыя адрозніваюцца незвычайнай прыгажосцю мовы. Сам Прышвін сваёй галоўнай кнігай лічыў «Дзённікі», якія ён вёў на працягу амаль паўстагоддзя (1905-1954) і аб'ём якіх у некалькі разоў большы за самы поўны, 8-томны збор яго твораў.

ngPaFaEZSxE лютага адзначым 195 гадоў з дня нараджэння французскага географа і пісьменніка, класіка прыгодніцкай літаратуры, аднаго з заснавальнікаў навуковай фантастыкі – Жуля Верна. Ён таксама не быў “ кабінетным” пісьменнікам, шмат падарожнічаў. Яго ўражанні ад паездак ляглі ў аснову яго славутых “Незвычайных падарожжаў”: “Пяць тыдняў на паветраным шары”, "Падарожжа да цэнтру Зямлі”, “Падарожжа і прыгоды капітана Гатэраса”, "З Зямлі на Месяц", "Дзеці капітана Гранта”, «Вакол Месяца»,     "Дваццаць тысяч лье пад вадой",  «Вакол свету за 80 дзён», «Таямнічы востраў», "Міхаіл Строгаў", "Пятнаццацігадовы капітан", «Робур-Заваёўнік».

9 лютага спаўняецца 240  гадоў з дня нараджэння  Васілія Жукоўскага – рускага паэта, аднаго з заснавальнікаў рамантызму ў рускай паэзіі, аўтара элегій, пасланняў, песень, рамансаў, балад і эпічных твораў. Вядомасць прыйшла да творцы дзякуючы перакладам і казкам «Спячая царэўна», «Казка аб цару Берандзеі». Таксама Жукоўскі вядомы як перакладчык паэзіі і прозы, літаратурны крытык, педагог (у 1817-1841 гадах настаўнік рускай мовы вялікай княгіні, а затым імператрыцы Аляксандры Фёдараўны і настаўнік цэсарэвіча Аляксандра Мікалаевіча). Аўтар слоў дзяржаўнага гімна Расійскай імперыі “Боже, Царя храни!”.

10 лютага споўнілася б 85 гадоў савецкаму пісьменніку  у жанры дэтэктыва, сцэнарысту Георгію Вайнеру.  Георгій Аляксандравічf2xhUYDZ3U0 доўга шукаў сябе ў жыцці. Пад уплывам старэйшага брата ў 1960 годзе завочна скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Пасля вырашыў стаць інжынерам. У рэшце рэшт стаў журналістам ТАСС. Потым пачаў пісаць разам з братам раманы. У 1969 годзе выйшаў першы дэтэктыў братоў Вайнераў – “Ощупью в полдень”. У 1971 году яны напісалі свой першы сцэнарый – да крымінальнага дэтэктыва "Я, следчы...". Але сапраўднае прызнанне прыйшло да братоў Вайнераў, калі на экраны выйшаў фільм Станіслава Гаварухіна “Месца сустрэчы змяніць нельга” паводле іх кнігі "Эра міласэрнасці". Варта згадаць і такія стужкі як "Лекі супраць страху", "Горад прыняў", "Гонкі па вертыкалі", "Візіт да Мінатаўра", "Уваход у лабірынт".

YZGlUMF1A8UЛютаўскі юбіляр – Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя. 18 лютага адзначаецца 130 гадоў з дня яго нараджэння.

Дэбют Гарэцкага як пісьменніка адбыўся публікацыяй апавядання “Лазня” у 1913 годзе ў газеце "Наша Ніва", у якой у той час друкаваліся многія беларускія пісьменнікі і паэты. У 1914 у горадзе Вільнюс выйшаў зборнік "Рунь", выданне аплаціла княгіня Марыя Магдалена Радзівіл. Пасля Гарэцкі выдаў некалькі зборнікаў апавяданняў і аповесцей. Многія творы Гарэцкага прысвечаны перажытай ім вайне, у тым ліку і найбольш вядомыя — «Ціхая плынь» (Ціхая плынь) і «На імперыялістычнай вайне».

xquu4R62 6U120-гадовы юбілей чэхаславацкага журналіста, рэдактара, літаратурнага і тэатральнага крытыка, публіцыста Юліуса Фучыка адзначым 23 лютага. Знаходзячыся ў нацысцкай турме, Юліус напісаў кнігу “Рэпартаж з пятлёй на шыі”. Воляй выпадку Фучыку ўдалося тое, што не ўдалося нікому – напісаць кнігу прама ў нацысцкіх засценках і перадаць яе на волю ў цэласці і захаванасці.

85-я гадавіна з дня нараджэння адзначаецца 24 лютага у паэта Іосіфа Уладзіміравіча Скурко, ураджэнца Мядзельшчыны. У 1960-я гады ўся Беларусь слухала з задавальненнем песні на словы І.Скурко – "Верасы", "Бацькоўскі парог", "Рабінавая ноч", "Свіцязянка" і многія іншыя. Музыку пісалі такія кампазітары як І.Лучанок, А.Чыркун, Р.Буцвілоўскі. Песня "Верасы" была прызнана ў 1972 годзе лепшай песняй года СССР. Аўтар зборнікаў “Бацькоўскі парог” (1973), “Весніцы” (1990).

 

 

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.