Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 10 Kastrychnik

 

dWbE7 uy2aUНа працягу года на абанеменце Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ладзяцца тэматычныя выставы “Акно ў свет літаратуры”, прысвечаныя пісьменнікам – юбілярам сёлетняга года.

Лістападаўская экспазіцыя – “И пальцы просятся к перу” – пазначана творчымі набыткамі  расійскага празаіка Вікторыі Токаравай і аўстрыйскага навэліста Стэфана Цвэйга.

У шэрагу кніг Вікторыі Токаравай, 85-ы юбілейны дзень нараджэння якой адзначаецца 20 лістапада, наведвальнікам абанемента Глыбоцкай бібліятэкі прапануецца твор “Джэнтэльмены ўдачы”, пазначаны аўтарам як кінааповесць. Справа ў тым, што расійская пісьменніца вядома як сцэнарыст.

Супрацоўнічаць з рэжысёрамі Вікторыя Токарава пачала напрыканцы 60-х мінулага стагоддзя. Першай яе працай у якасці сцэнарыста стала драма “Урокі літаратуры”. Другі фільм, зняты паводле яе сцэнарыя, прынёс Токаравай поспех і вядомасць: у 1971 годзе выйшла камедыя «Джэнтльмены ўдачы» з Яўгенам Лявонавым, Савеліем Крамаравым і Георгіем Віцыным у галоўных ролях. Наступнай культавай працай стаў фільм «Міміно», рэжысёра Георгія Данэліі з Вахтангам Кікабідзэ ў галоўнай ролі.

Фільмы па сцэнарыях і творах Вікторыі Самуілаўны (а іх больш за сорак) карыстаюцца поспехам у гледачоў. Як і кнігі.  “Хэпі энд” (1995), “Замест мяне” (1996), “Можна і нельга” (1998), “Птушка шчасця” (2004), “Ціхая музыка за сцяной” (2012), “Кароткія гудкі” (2013),  “Мае мужчыны” (2016),  “Дом за пасёлкам” (2018), “Жонка паэта” (2019)…

Аўстрыйскі пісьменнік Стэфан Цвэйг (28.11.1881- 23.02.1942) быў адным з вялікіх майстроў малой прозы ў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя.

Яго імя папулярным ва ўсім свеце зрабілі менавіта  навэлы – “Амок”, «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны», «Ліст незнаёмкі», «Выкрадзеныя рукапісы», “Збянтэжанасць пачуццяў”...

У нашай бібліятэчнай экспазіцыі мы якраз і прапануем зборнікі навэл. Як і іншыя яго жанравыя творы, бо за гады сваёй творчай дзейнасці Стэфан Цвэйг напісаў яшчэ і раманы «Нецярпенне сэрца» і «Угар ператварэння». А ў студэнцкія гады выдаў свае паэтычныя зборнікі “Сярэбраныя струны” і “Раннія вянкі”. Адметнымі ў аўстрыйскага пісьменніка атрымліваліся займальныя жыццяпісы Магелана, Марыі Сцюарт, Эразма Ратэрдамскага, Жазэфа Фушэ, Бальзака, …, створаныя на стыку дакумента і мастацтва.

“Кніга ёсць альфа і амега ўсялякіх ведаў, пачатак кожнай навукі”. А вы згодны са словамі Стэфана Цвэйга?

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.