Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Adamovich Ales 4

Adamovich Ales Алесь Адамовіч (афіц. 3 верасня 1927/ сапр. 3 жніўня 1926, Капыльскі раён — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.

Бацька будучага пісьменіка працаваў урачом,  пайшоў на фронт. Маці, Ганна Мітрафанаўна, стала актыўнай удзельніцай падполля, створанага ў пасёлку Глуша (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць), забяспечвала медыкаментамі партызан, выконвала розныя заданні. Разам з ёй да партызанскай барацьбы далучыўся і Алесь, якому споўнілася толькі 15 гадоў. 

У час вайны, каб выратаваць Алеся ад угону ў Германію, маці змяніла ў пасведчанні дату нараджэння сына на больш познюю. 

У 1945 годзе А. Адамовіч экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Далей скончыў аспірантуру, вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.  

Любіў кнігі, асабліва творчасць А. Пушкіна, шмат разоў перачытваў “Вайну і мір” Л. Талстога, творы М. Горкага, захапляўся В. Бялінскім.

У пісьменніка не было параднай ваеннай прозы. Ён апісваў або рэальную вайну, або тых, хто прайшоў і пражыў яе ў рэальнасці  -- дылогія "Партизаны", "Хатынская повесть" и "Я из огненной деревни". Па ўспамінах дачкі Наталлі Аляксандраўны, напісанню гэтых кніг паспрыяла  звальненне пісьменніка з маскоўскіх Вышэйшых сцэнарных курсаў за не падпісанне ліста ў абарону Сіняўскага і Даніэля. Пасля звальнення вымушаны быў вярнуцца ў Мінск

"В Минске он не мог найти работу полгода, пока драматург Андрей Макаенок не обратился к Машерову: "Петр Миронович, ну, сколько можно?!" И его взяли в Институт литературы АН БССР. Позже папа благодарил судьбу, что так произошло, так как, расставшись с МГУ, он "вышел на идею главного дела жизни", написал "Хатынскую повесть", "Я с огненной деревни", "Каратели", — расказывала Наталля Аляксандраўна Адамович.

Адамовіча часам паракалі за тое, што пісаў па-руску. «Писать, как Янка Брыль, я не могу, а хуже не хочу», — объяснял свой выбор языка писатель в домашних разговорах, вспоминала Наталья Адамович. При этом везде подчеркивал, что белорус и родом из Беларуси.

dbd52ffa380a7eb413901b534e02d54d"Блакадная кніга" пачала задумвацца пасля таго, як Алесь Адамовіч у 1973 годзе ўпершыню пачуў блакадныя гісторыі, калі прыязджаў у Ленінград да сям'і расстралянага беларускага класіка Максіма Гарэцкага.

Адамовіч  адным з першых у літаратуры выкарыстоўваў перавагу магнітафона. Ён запісваў галасы людзей і актыўна ўкараняў іх у апавяданне.

 

Adamovich Ales 3Фільмаграфія: 

 - Кінадылогія “Партызаны” (па раманах А. Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны сыходзяць у бой», 1969).
 - Дакументальны фільм “Суд памяці” па матывах кнігі “Я з вогненнай вёскі…” (рэж. В. Дашук, 1978). 
 - Дакументальны фільм "Хатынь, 5-й километр" (рэж. І.Калоўскі Коловский,1969). 
 - Мастацкі фільм  "Ідзі і глядзі" у аснове якога творы «Хатынская аповесць» і «Карнікі» (рэж. Э.Клімаў, 1985). Па ўспаминах Э.Клімава карціна настолькі ўражвала, што ў час сеансаў за мяжой ля кінатэатраў дзяжурылі карэты "хуткай дапамогі".  Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985) і ўзнагароджаны залатым прызам. 
 - Мастацкі фільм "Franz + Polina" / "Франц і Паліна" па матывах аповесці "Нямы" (рэж. М.Сегал, 2006). 
 - Дакументальны фільм "Читаем блокадную книгу"  па "Блакаданай кнізе" (рэж. А Сакураў, 2009). 
 - Мастацкі фільм "Три дня до весны", у аснову якога ляглі некаторыя факты з "Блакаданай кнігі" (рэж. А.Касаткін, 2017). 

Апошні твор, які выйшаў пры жыцці аўтара, аповесць-успамін "Vixi" ("Прожито", 1993). 

Пахаваны ў Глушы, непадалёку ад магіл бацькі, маці, брата, бабулі. "За полгода до смерти просил родных: где бы я ни умер, отвезите в родную деревню и похороните рядом с братом". 

Adamovich Ales 2У 2018 г. у пасёлку Глуша з'явіўся арт-аб'ект «Прыпынак Адамовіча» на якой выява партрэта пісьменніка і яго словы аб родным доме. У 2019 г.  у пасёлку быў устаноўлены бюст Алеся Адамовіча. 

Крыніцы:

 БЕЛТА Путешествия по Беларуси  і інш.