Да 120-годдзя з дня нараджэння Валянціны Асеевай

28 красавіка 2022 года адзначалася 120 гадоў з дня нараджэння Валянціны Асеевай, пісьменніцы з чулай душой.
Творчасць Валянціны Аляксандраўны Асеевай прасякнута велізарным жаданнем навучыць дзяцей разумець і шанаваць дабро, быць чулым, сумленным, дапамагаць людзям і жывёлам.
Работнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі і правялі для выхаванцаў дзіцячага садка ўрок дабрыні "Чароўнае слова Валянціны Асеевай". Добрае і пазнавальнае мерапрыемства пачалося з цікавага аповеду аб жыцці і творчасці пісьменніцы, яе шчырым жаданні навучыць дзяцей адрозніваць дабро і зло. трымаць любоў у сваім сэрцы, даваць дакладную ацэнку учынкам. У яе апавяданнях змяшчаецца вельмі шмат слоў, якія мы называем "чароўнымі".
Дзеці разам з бібліятэкарам разгледзелі кнігі В. Асеевай: «Чароўнае слова», « Чароўная іголачка», «Бацькоўская куртка», «Добрая хозяюшка», паслухалі ўрыўкі з твораў, ўспаміналі герояў, паразважалі над іх учынкамі...
Ажыўлена і весела дзеці гулялі ў "ветліва-няветліва", адкрывалі "Куфар дабрыні" і ўдзельнічалі ў віктарыне па творчасці пісьменніцы.





Заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі А.І.Каляга.
- 393

