Алесь Пісьмянкоў. Любіць бы вечна…

25 лютага 2022 г. спаўняецца 65 год з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Пісьмянкова (25.02.1957-23.04.2004)
Паэт пражыў усяго 47 год. З іх трыццаць два гады аддаў паэзіі.
Для Алеся Пісьмянкова паэзія была не прафесіяй, а спосабам жыцця, мыслення, абсалютна арганічнай формай самавыражэння і самарэалізацыі.
Выдаў дзевяць вершаваных зборнікаў. Пасля смерці выйшла яшчэ адна кніга вершаў, эсэ і ўспамінаў сяброў. Сярод іх паэтычныя зборнікі з цікавымі назвамі: "Чытаю зоры”, “Думаць вершы”...
Беларускай мове Алеся Пісьмянкова навучыла бабаўля. Якраз адметная мова і лад гаворкі бабкі Насты давалі падставу старэйшаму ўнуку і праз гады здзіўляцца таму, "які яна выдатны лексікограф і бліскучы стыліст".
У пісьменніцкім таварыстве ў Алеся Пісьмянкова была мянушка — Пісьмянок.
У коміксе “Дзікае паляванне” Алесь Пісьмянкоў стаў прататыпам для вобраза караля Стаха.
На вершы Алеся Пісьмянкова кампазітар Мікола Яцкоў напісаў 11 песень.
Імя Алеся Пісьмянкова прысвоена Кастюковіцкай дзіцячай бібліятэцы.
З 2012 года ў Магілёўскай вобласці праводзіцца абласное свята паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг".
Алесь Пісьмянкоў разам з Анатолем Зэкавым наведвалі Глыбокае і былі шаноўнымі госцямі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Ты aдбi мнe тэлeгpaмy,
Штo i ў нaшaй cтapaнe
Ў цixaй вёcцы Бeлы Kaмeнь
Bыпaў бeлы-бeлы cнeг.
Bёcaк мнoгa. Ёcць дpyгiя.
Ў вёcкax нaшы кapaнi.
У мянe нe нacтaльгiя –
Пpocтa cyм пa чыcцiнi.
Пpocтa cyм пa бeлым пoлi,
Пa paбiнaвым aгнi,
Пpocтa xoчaццa дa бoлю
Пepшapoднaй чыcцiнi,
Toй, штo мpoiццa нaчaмi,
Штo з дyшы здымae гpэx...
Пpocтa ў вёcцы Бeлы Kaмeнь
Caмы бeлы ў cвeцe cнeг.
А.Пісьмянкоў.
- 712

