Юбілейная выстава “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

27.01.2022
Выстава “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў”, якая дзейнічае ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы, прысвечана пісьменнікам-юбілярам.
На выставе прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія ў гэтым годзе з'яўляюцца юбілярамі. М. Танку – 110, Я. Брылю – 105, П. Панчанку – 105, А. Адамовічу — 95 гадоў, В. Лукшы – 85, Р. Баравіковай – 75, А. Жуку – 75, Г. Марчуку – 75, А. Пісьмянкову – 65. у кожнага з пісьменнікаў і паэтаў ёсць творы, прысвечаныя дзіцячаму чытачу.
Бібліятэкар знаёміць школьнікаў з выставай індывідуальна. З кожным праводзіцца агляд твораў аўтараў-юбіляраў, вучням прапануецца разам пачытаць невялікія творы.
Асаблівае месца на выставе прысвячана творчасці Георгія Марчука, кнігі якога добра ведаюць, як чытачы малодшага, так сярэдняга школьнага ўзросту.
Дзеці з цікавасцю чытаюць уголас казку Г. Марчука “Добрае сэрца”, якая нікога не пакідае абыякавым. А потым кожны мае магчымасць выказаць сваё меркаванне наконт прачытаннага. Пытанні бібліятэкара аб прачытанным, напрыклад, “Навошта людзям дабрыня?”, “Ці лёгка быць добрым?”, “Як правільна паводзіць сябе з тымі, хто побач?” і інш., часам ставяць вучняў у тупік. Але далейшыя разважанні прыводзяць іх да маральна-духоўныя бакоў чалавечых узаемаадносін.
Жадаючыя ахвотна беруць кнігі з прапанаванай выставы.




Бібліятэкар Атвалка С.А.
- 488

