Да юбілею Івана Шамякіна: бібліяграфічны паказальнік

У 2016 годзе спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.
Іван Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Друкавацца пачаў у 20 год. Аўтар раманаў, аповесцяў, п'ес, кінасцэнарыяў, літаратурна-крытычных работ.
У яго творах падымаюцца важныя праблемы грамадскага жыцця, прасочваецца сувязь гістарычнага мінулага з сённяшнім днём, разглядаюцца ўзаемаадносіны паміж пакаленнямі. Большасць твораў Івана Шамякіна перакладзена на многія мовы народаў свету.
Ўклад Івана Шамякіна у развіццё беларускай літаратуры быў ганараваны не толькі ордэнамі і медалямі, але і мноствам літаратурных узнагарод, у ліку якіх:
• Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г. - за раман "Глыбокая плынь";
• Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1959 г. - за раман "Крыніцы";
• Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1968 годзе за раманы "Сэрца на далонi" і "Трывожнае шчасце";
• Літаратурная прэмія Міністэрства абароны СССР 1978 - за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч»;
• Прэмія Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі 2002 г. - за зборнік аповесцяў «Пошукі прытулку».
Прапануем вашай увазе бібліяграфічны паказальнік твораў Івана Шамякіна:
https://ru.calameo.com/read/0047574670248e89d6740
- 2658

