Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

Yubilyary

 

10.11.2021

У 2021 годзе - 50 гадоў аповесці Васіля Быкава «Абеліск».

kpltgQ4JFgYГераічная аповесць была напісана ў 1971 годзе. Праз тры гады за гэты і яшчэ адзін твор — "Дажыць да світання", пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. 

У аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў, згадваючы гісторыю напісання аповесці «Абеліск», падкрэсліваў, што яго цікавілі не толькі салдацкія, партызанскія подзвігі на вайне, але і «подзвігі іншага кшталту — подзвігі духу». 

На адной сустрэчы з чытачамі В. Быкаў расказаў пра выпадак, калі настаўнік са сваімі вучнямі пайшоў на смерць, не пакінуў іх у цяжкія хвіліны жыцця. Напрыклад, вядомы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч П. М. Машэраў да вайны працаваў настаўнікам, а пасля акупацыі роднай Расоншчыны разам з вучнямі стварыў падпольную групу для барацьбы з чужынцамі. 

У аснову сюжэта аповесці пакладзены адзін трагічны эпізод з жыцця настаўніка і яго вучняў у акупацыі. Падлеткі-школьнікі падпілавалі моста, каб у іх вёску не мог прыязджаць паліцай Каін з новымі гаспадарамі. Акупанты арыштавалі падлеткаў.

Іх настаўнік, Алесь Іванавіч Мароз, які выхоўваў вучняў патрыётамі, уратаваўся ў партызанах. Ворагі абвясцілі: калі да іх не з’явіцца настаўнік, вучняў павесяць. І Мароз прыйшоў з лесу, здаўся, каб загінуць з вучнямі, быць з імі ў апошнія горкія хвіліны.

Настаўніку ўдалося ўратаваць жыццё аднаму з іх — Паўлу Міклашэвічу, які пасля вайны таксама стаў настаўнікам і дабіўся вяртання ў памяці людзей і на абеліску сумленнага імя Мароза, бо многія лічылі яго «нямецкім настаўнікам», здраднікам.

Аўтар узняў праблему гераічнага: ці з’яўляецца змагаром, героем настаўнік Мароз, які не забіў ніводнага фашыста і паліцая? Ці толькі колькасцю дыверсій, баявых аперацый, забітых ворагаў вымяраецца гераізм? Аўтар прымушае чытача задумацца над сэнсам подзвігу і гераізму, непадобнага на звычайны, паглыбіцца ў маральныя вытокі учынкаў.

 «Абеліск» Быкава гучыць як рэквіем па невядомых героям вайны. У 1976 годзе аповесць была экранізавана.

Па матэрыялах інтэрнета.

Ізаітка М.В., гал. бібліятэкар АБМ Глыбоцкай ЦРБ