Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

Parada 3

 #Совет постоянного читателя

Аліна Станіславаўна Зубко – настаўніца роднай мовы.

Жыве і працуе у вёсцы Пліса, але здаўна чытае кнігі ў нашай Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У спісе прачытаных – беларускамоўная літаратура.

Звярнуліся па параду да Аліны Станіславаўны: "Якую кнігу беларускіх аўтараў абавязкова трэба пачытаць?"

– З апошніх, што прачытала, запомніўся "Перавал" Лідзіі Арабей. Чаму спадабаўся? Напісана пра беларускае жыццё ў 90-я гады мінулага стагоддзя – усё, што адбывалася і ў нас у той час. Напісана добра, проста, пра жыццё, якое яно было. Адным словам, кніга кранула.

–  Яшчэ з беларускамоўных аўтараў захапіў Валеры Гапееў. Цудоўна піша для падлеткаў! Хацелася б яшчэ пазнаёміцца з яго творамі.

🖍 Лідзія Арабей "Перавал"
У кнігу ўваходзяць аповесці і апавяданні, напісаныя ў гады, калі ўжо можна было напісаць пра тое, пра што раней пісаць забаранялася. Так, аповесць "Мокры снег" расказвае пра трагічны лёс пісьменніка, аповесць "Перавал" — пра каханне, перад якім узнікла нечаканая перашкода. Лёс жанчыны, якая страціла сваіх дзяцей, паўстае з апавядання "Усё на зямлі...". У аповесцях "Касцюмерка" і 'Торкія ягады" — складаныя сямейныя сітуацыі, чалавечнасць і эгаізм, дабрыня і зло, што так часта ходзяць поруч па зямлі.

 🖍 Валеры Гапееў "Я размалюю для цябе неба"
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей.

Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам­насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення. Гэта вельмі важна – зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар...

Падрыхтавала Алена Хайноўская.