Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 

  #Совет постоянного читателя

 Вірджынія Вулф — прадстаўніца літаратуры «плыні свядомасці».

Раманы, якімі яна праславілася, маюць складаную форму, у іх пісьменніца перадае праз ланцужкі асацыяцый найтанчэйшыя перажыванні сваіх герояў і гераінь.

Вулф вядомая тым, што ў сваіх эсэ адной з першых выказвалася за права жанчын займацца літаратурнай творчасцю. Менавіта ёй належыць вядомы тэзіс пра тое, што кожная жанчына, якая піша, павінна мець свой пакой. 

Калі вы яшчэ не чыталі Вірджынію Вулф, кніга кароткіх апавяданняў — цудоўная нагода пазнаёміцца з яе творчасцю. 

У апавяданні «Дом з прывідамі» мы можам толькі здагадвацца пра вялікае каханне, якое звязвала калісьці жанчыну і мужчыну і працягвае звязваць іх у лепшым свеце. Гераіня іншага твора, убачыўшы пляму на сцяне, раздумвае пра таямнічасць звычайных рэчаў, пра сподні бок свету; яе імкненне схавацца ў гульні ўяўлення зразумелае, бо ў свеце рэальным ідзе вайна («Пляма на сцяне»). У сусветнай літаратуры цяжка знайсці лепшае апісанне псіхалагічнага стану ўразлівай, няўпэўненай у сабе жанчыны, якая пашыла новую сукенку, прыйшла ў ёй на вечарыну і зразумела, што сукенка даўно выйшла з моды і выглядае вартай жалю («Новая сукенка»). 

У апавяданні «Лапін і Лапіна» муж і жонка прыдумалі забаўную гульню ў трусікаў; але вось каханне прайшло, і мілыя дзівацтвы пачалі здавацца чымсьці недарэчным і нават злавесным. Малады палітык знаходзіць кавалак шкла і здзіўляецца таму, што прыгожыя прадметы паўсюль пад нагамі; аскепкі парцаляны, камяні, шкло настолькі заварожваюць яго, што ён пакідае дзеля іх кар’еру («Рэальныя прадметы»). У апавяданні «Спадчына» муж пасля смерці жонкі чытае яе дзённік і высвятляе, што ў яго каханай было патаемнае жыццё.

Апавяданні Вулф шматслойныя і поўныя падтэкстаў, яны падобныя да люстэрка, у якім адбіваецца нябачны воку ўнутраны свет чалавека, таму кожны прачытае іх па-свойму. 

Алена БРАВА

Па матэрыялах сайта https://zviazda.by