Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Chytanne 4

 

 

 

 

#ЛітФакт

 

file153 гады таму назад (4 студзеня 1869) у маёнтку Добасна Рагачоўскага павета, у сям'і шляхціца Яна Лявіцкага, кіраўніка маёнтка графа Тышкевіча, нарадзіўся сын Антон.

Сёння мы ведаем яго пад дзіўным пісьменніцкім псеўданімам, які школьнікі часам прамаўляюць як "Ядвігін Трэці". Насамрэч гэта гучыць «Ядвігін Ш». Стагоддзе таму напісаныя ім творы і сёння гучаць і жыва, весяла, і трагічна... Давайце ўспомнім самыя цікавыя факты біяграфіі пісьменніка.

1. Вучыўся ў нелегальнай школе Дуніна-Марцінкевіча.

Настаўнікамі Антона Лявіцкага сталі заснавальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго дачка Каміла.

  1. Быў адным са стваральнікаў Першага гуртка беларускай моладзі ў Маскве.  
    Антон Лявіцкі паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У студэнцкім асяроддзі панавалі рэвалюцыйныя настроі. у 1890 годзе за ўдзел у студэнцкіх забастоўках і рэвалюцыйных выступах Ядвігін Ш. быў выключаны. Сотні студэнтаў арыштавалі і адправілі ў Манеж, затым у Бутырскую турму. Зняволеныя разбіліся на групы-зямляцтвы, мінчане «арандавалі» камеру № 28. Вырашылі арганізаваць тут жа Першы гурток беларускай моладзі ў Маскве.
  2. Працаваў аптэкарам.   
    Скончыць універсітэт не атрымалася. Пасля смерці бацькі Антон Лявіцкі застаўся галавой сям'і. Здаў у Мінску іспыт на аптэкара, мінуў стажыроўку і атрымаў працу ў Радашковічах. Ажаніўся з мясцовай швачкай Люцыяй Гнатоўскай.

4. Вучням Ядвігіна Ш. быў Янка Купала.
У Карпілоўцы пісьменніка пачаў наведваць юны сусед, сын арандатара Дамініка Луцэвіча. Гаспадар разам з госцем абмяркоўвалі творы Адама Міцкевіча, Элізы Ажэшкі, Юзэфа Крашэўскага, гаварылі шмат і пра "беларускае пытанне". Ядвігін Ш. дапаможа паэту-пачаткоўцу выбраць гучны псеўданім — Янка Купала. «Гэта было для мяне вялікае падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў не толькі пісьменнікам, але і пісаў па-беларуску. 3 ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменніцкія справы...» - успамінаў Купала.

  1. Здзейсніў пешы паход у 500 км. 
    «Здаўна жадаў я — а думкі маі ляцелі і ляцелі за гэтым жаданнем — каб як-колечы вырвацца з-за між цесных і душных вулачак горада на прастор, на волю, пацягацца па родным краі, знакомых адведаць, незнаёмых спазнаць», — так пачынаюцца «Лісты з дарогі» Ядвігіна Ш., шляхавыя нататкі ажыццёўленага ім у 1910 годзе падарожжа ад Вільні да Карпілаўкі. У духу сённяшніх трэвэл-блогераў Лявіцкі друкаваў свае ўражанні ў газеце «Наша Нiва». Усяго прайшло больш за паўтысячы кіламетраў.
  1. Узяў у якасці псеўданіма імя каханай дзяўчыны. 
    Адкуль у Ядвігіна Ш. такі дзіўны псеўданім, раскрыла яшчэ ў 1968 годзе яго дачка Ванда Лявіцкая, якая стала жонкай пісьменніка Язэпа Лёсіка. У маладосці пісьменнік закахаўся ў Ядвігу Шабуневіч з Радашковічаў. Нягледзячы на расстанне, былая каханая назаўсёды засталася ў сэрцы аўтара, а яе імя і прозвішча далі жыццё псеўданіму — Ядвігін Ш. Паэтка Зоська Верас версію падтрымлівала. Праўда, казала, што той Ядзвігай была адна з унучак Дуніна-Марцінкевіча. Нібыта Антон Лявіцкі наведваў яе ў Люцінцы, звычайна позна ўвечары, калі ў хаце ўсе спалі, і на пытанне заспанай каханай "Хто там?" шаптаў: «Ядзвіга, ша, ціха... Гэта я...» :-)))
  2. З’яўляецца аўтарам першага беларускамоўнага рамана ў нашай літаратуры (праўда, раман «Золата» няскончаны).

Па матэрыялах интэрнета и сайта БЕЛТА