Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

 Chytaem knigu

   #Читаем книги. Изучаем картины

EqaOMe96qK8Кнігу “Мама. Малітва сына” (1999) У. Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці, Марыі Адамаўны, беларускай вясковай
жанчыны. ласкавай і мудрай. Яе вобраз узнесены пісьменнікам на п’едэстал Багіні. Кніга задумана як споведзь, як малі-
тва, таму мае падзагаловак “Малітва сына”. Паэзіяй дабрыні прасякнуты ўспаміны сына пра Маму, нястомную руплівіцу.
“Божа, яна слугавала нам дзень і ноч, бо гэта было яе жыццё. Яна адчувала, што яе прызванне — быць Мамай. Яна ўсіх сваіх дзяцей навучыла любіць зямлю i людзей, i гэта стала яе галоўным урокам маралі”.
Кніга “Мама. Малітва сына” не толькі знаёміць з лесам аднаго чалавека, а дапамагае спазнаць філасофію мацярын-
ства, прыгажосць беларускай жанчыны-працаўніцы, Маці.
 
✏ Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч нарадзіўся 6 мая 1940 г., у маленькай вёсачцы Шоўкавічы, што на Палессі, у Гомельскай вобласці, Рэчыцкім раёне.
Святой на ўсё жыццё засталася для Уладзіміра Ліпскага Мама (гэта слова ў дачыненні да яе сын заўсёды піша з вялікай літары). “На яе малюся і зараз”, – гаворыць пісьменнік. Ад Бацькі Уладзіміру Ліпскаму ў спадчыну перапaлi яго сшыткі, у якіх ён штогод i штодня старанна запісваў, што paбiў у калгасе.Тыя сшыткі натхнілі пісьменніка напісаць аповесць “Лаўрэнавы працадні”. А пазней з'явілася кніга “Бацька. Пісьмы сына”.
Уладзімір Ліпскі працоўную дзейнасць пачаў у 1960 годзе на Гарадзейскім цукровым заводзе пасля заканчэння Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці. На заводзе ён прайшоў шлях ад слесара да інжынера, старшыні прафсаюзнага камітэта. Ён адзіны ў шматдзетнай сям’і атрымаў вышэйшую адукацыю, скончыўшы ў 1966 г. факультэт журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Працаваў у Нясвіжскай раённай газеце “Чырвоны сцяг”, у Нясвіжскім райкаме камсамола, у ЦК ЛКСМ Беларуси. У 1971 г. з’явілася яго першая кніга публіцыстыкі “Райкомаўскія будні”. У тым жа жанры напісаны таксама “Дзень за днём” (1973), “Знайдзі сябе” (1974), “Якое яно, шчасце?” (1977), кніга-нарыс “Прыдзвінскі цуд” (1975).
У 1978 г. па рэкамендацыі народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна Уладзімір Ліпскі быў прызначаны галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”.
 
🖼 «Мадонна" Аляксея Кузьміча.
✏ Мастак Аляксей Кузьміч усё жыццё маляваў жаночыя вобразы.
1 чэрвеня споўніцца 80 гадоў з дня нараджэння выдатнага мастака, акадэміка міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы, члена Беларускага саюза мастакоў, грамадскага дзеяча Аляксея Васільевіча Кузьміча (1945-2013). Ён прысвяціў жыццё апяванню жаночай прыгажосці, беларускім Мадоннам. Яго радзіма — еўрапейская, славянская, і сам ён — мастак еўрапейска-славянскага маштабу.
У 1984 годзе мастак сустрэў сваю будучую жонку Інэсу. Пасля знаёмства з ёй ён і напісаў сваю першую працу з выявай Мадоны. Інэса і Аляксей пажаніліся ў 1985 годзе.
 
🎨 Жонка да канца жыцця мастака заставалася яго музай. Яна яго натхняла, была яго анёлам-ахоўнікам. І як Далі пісаў сваю Галу, а Рубенс - Алену Фурман, Кузьміч пісаў і пісаў Інэсу, маці яго дзяцей, названых у гонар бацькоў - Аляксеем і Інэсай.
Алесей Кузьміч заўсёды казаў, што яго Мадона - не аб'ект цялеснага пажадлівасці, а багіня. І сваёй задачай як мастака ён лічыў прымусіць гледача глядзець на жанчыну, як на дасканаласць.
 
🎨Лічыцца, што Кузьміч напісаў 700 работ з выявай Мадоны. Насамрэч іх каля тысячы, многія працы знаходзяцца ў замежных прыватных музеях і калекцыях.