Читаем книги и изучаем картины! Георгій Марчук "Мокры снег" і Віктар Барабанцаў "Веснавыя промні" і "Пачатак вясны"

#Читаем книги. Изучаем картины
Георгій Марчук – адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў. З-пад яго пяра выйшлі 8 раманаў, 50 п’ес, 60 казак, 100 навел, 5 кінасцэнарыяў, каля 500 афарызмаў.
У кнігу "Мокры снег" увайшлі тры раманы, галоўныя героі якіх сучасныя людзі: былы акцёр Максім Дамарад (“Мокры снег”), псіхолаг Андрэй Дубрава (“Першыя ландышы”), мастак Петр Краўчук (“Цеплы дождж”). Розныя выпрабаванні паўстаюць на іх жыццёвых шляхах, неаднолькавыя праблемы яны вырашаюць. Кожны з іх вядзе свой асабісты пошук пераходу ад стану духоўнага крызісу, разбурэння асобы да душэйнай гармоніі, веры ў свае сілы і здзяйснення маленькіх і вялікіх мэт. Іх паступовыя перамогі садзейнічаюць поспеху іншых персанажаў, якія так ці інакш звязаны з галоўнымі героямі.
Віктар Барабанцаў нарадзіўся ў 1947 г. у Гомелі (Беларусь).
У 1968 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава), у 1978 г. – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Член Беларускага саюза мастакоў.
Старажытныя гарады, гістарычна значныя месцы, цэрквы і манастыры рэгулярна знаходзяць увасабленне на палотнах майстра. Віктар Барабанцаў бярэ ўдзел і ў роспісе беларускіх храмаў.
Ёсць і серыя работ, прысвечаных падарожжам. Можна ўбачыць марскія і гарадскія пейзажы з відамі Праванса і Мадрыда, Барселоны і Іерусаліма.
Партрэты мастак піша толькі з натуры. Перад тым як адлюстраваць чалавека, вывучае яго не адзін год. Майстру пазіравалі Аляксей Дудараў, Іван Міско, Вольга Іпатава, Ніл Гілевіч, Валянцін Елізар'еў. Ёсць і партрэт настаўніка – Гаўрылы Вашчанкі.
Працягваючы традыцыі беларускай рэалістычнай жывапіснай школы, Віктар Кірылавіч знайшоў сябе ў напоўненым метафарамі і сімваламі камерным жывапісе і стаў вядомы сваімі дэталізаванымі краявідамі. Кожная карціна вылучаецца не толькі сюжэтам, але і глыбінёй, фарматам, прасторай. Мастак любуецца прыродай, апяваючы яе прыгажосць.
- 289

