Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 

 

Пётр Міхайлавіч Казлоў нарадзіўся 24 ліпеня 1893 года ў вёсцы Калена (цяпер Залесна ў Глыбоцкім раёне). Юнацкія гады прайшлі на Паўночным Каўказе.

Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1917 года і Грамадзянскай вайны. 

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Казлоў сустрэў у акадэміі Генштаба. Пасля неаднаразовых просьбаў у лістападзе 1941-га накіраваны на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Паўночнага Каўказа і такіх гарадоў, як Кіславодск, Пяцігорск, Есентукі, Чаркеск, Канатоп, Бахмач і Нежын.

Быў прызначаны намеснікам камандуючага 56-й арміі Паўднёвага фронту па тыле. Са снежня 1941 года - камандуючы аператыўнай групай войскаў гэтай арміі, удзельнік Растоўскай наступальнай аперацыі 1941 года. З сакавіка 1942 года - намеснік камандуючага войскамі 18-й арміі Паўднёвага фронту.

З 20 траўня па 5 чэрвеня 1942 года Казлоў П.М. - камандуючы 9-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, а з 23 чэрвеня 1942 да траўня 1943 года ён - камандуючы 37-й войскі. З пераходам савецкіх войскаў у наступ 37-я армія генерал-маёра Казлова П.М. удзельнічала ў вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Паўночнага Каўказа і ў Краснадарскай наступальнай аперацыі.

У жніўні 1943 года П.М. Казлоў прыняў пад сваё камандаванне 77-ы стралковы корпус 60-й арміі Цэнтральнага фронту, воіны якога затым вызначыліся падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі і вызваленні ад гітлераўскіх захопнікаў украінскіх гарадоў Канатопа, Бахмача і Нежына.

Kozlov PM Асабліва вызначыўся наш зямляк у бітве за Дняпро. К камандзір 77-го стралковага корпусу ён загадзя паклапаціўся аб наяўнасці ў войсках інжынерных сродкаў і боепрыпасаў. Дзякуючы гэтаму ўдалося адразу фарсіраваць раку, захапіць стратэгічны плацдарм і арганізаваць пераправы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 17 кастрычніка 1943 гады за ўмелае камандаванне корпусам і выяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу генерал-маёру Казлову Пятру Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У лістападзе 1943 года камандзір корпуса П.М. Казлоў быў цяжка паранены. 17 студзеня 1944 года яму было прысвоена воінскае званне "генерал-лейтэнант".

Памёр Казлоў Пётр Міхайлавіч 17 красавіка 1944 года ў Маскве, пахаваны на Навадзевічых могілках.

Казлоў Пётр Міхайлавіч узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, медалём "XX гадоў РККА".

Бюст Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэнанту П.М. Казлову ўсталяваны ў г. Глыбокае ў 2012 годзе. Ён з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Пяцігорска. Яго імя носяць вуліцы ў Пяцігорску і Нальчыку.

Kazlou P.M. Pyatigorsk Kazlou P.M. 22