МАЛЯВАНЫЯ ДЫВАНЫ ЯЗЭПА

да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Юры Шайкоў
МАЛЯВАНЫЯ ДЫВАНЫ ЯЗЭПА
Я па свету хаджу
Ды чужыя куты украшаю,
Я і свой бы куток разукрасіў,
Ды, на жаль, свайго кута не маю.
Язэп Драздовіч
Маляваныя насценныя дываны з’яўляюцца найбольш вядомай і магутнай плынню ў творчасці Язэпа Драздовіча.
Яго маляваныя дываны — гэта ўнікальны народны твор у дэкаратыўна-выяўленчым мастацтве, які з’яднаў у сабе ўсю прыгажосць прыроды і бясконцасць жішця з чалавечай марай, якую знайшоў і нарадзіў у сваім сэрцы мастак. Нельга ўявіць зараз, калі і кім быў зроблены першы маляваны дыван на Беларусі, але добра вядома, што вытокі яго бяруць пачатак з самой глыбіні — з чыспых крыніц духоўнага жыцця.
Чорнае афарбаванае палатно, нацягнутае на драўлянай раме, знаходзіцца насупраць акна ў сялянскай хаце. Сшытае пасярэдзіне з двух кускоў, яно мае паме- ры да 2,5 метра ў даўжыню і 1,5 метра ў шырыню. Саматканае палатно, яно быццам чакае, калі на яго скіруе свой позірк мастак і надзеліць яго прыцягальнай сілай чалавечай любові, невымаўляльнай таямнічасцю жыцця, якое ніколі не знікне бясследна...
Але ці магчыма ўвачыць тое, што бачыў і аб чым марыў мастак? Ці магчыма зразумець і выказаць тое, што жадаў перадаць сваім творам? Ці можам увогуле назваць мастацтвам маляваныя дываны? Усе дываны Яззла Драздовіча — мастацтва. І да яго не трэба, на маю думку, далучэння “народнага", бо мастацша не можа быць не для народа альбо для нейкай яго часткі. Сапраўднае мастацтва тое, якое ўзбуджае душу чалавека імкненнем да вышэйшага, да прыгажэйшага, да ўсечалавечага паразумення жыцця.
Дываны Язэпа Драздовіча вельмі цяжка разглядаць паасобку, не ведаючы яго жыцця, усёй яго творчасці. Гэта, як кніга, кожная старонка якой расказвае пра вядомае і невядомае адначасова. Цяжка сёння падлічыць, колькі ўсяго дыванкоў і якіх сюжэтаў было намалявана мастаком. У сваім дзённіку ён піша: “Ой, як цяжка грош даецца! Усяго разам за вясну, лета і восень зрабіў 25 штук дываноў, а зарабіў, не лічачы расходу на фарбы, алей і інш., — 81 залатоўку”. За зіму 1934—1935 гадоў мастак зрабіў 90 дываноў. Але 1934 год быў для Я.Драздовіча ўдалым на заказы, а 1933 год, калі ён пачаў маляваць дываны, быў куды менш удалым. Гэта становішча тычыцца і 30 — 40-х гадоў, калі мастак маляваў, але калі ўжо і здароўе не дазваляла яму займацца гэтай справай. Ён нават скардзіцца сабе самому на тое, што “надакучыла мне гэтая работа з дня ў дзень тарчэць стоймя каля распятых на сцяну пасцілак, даводзячы сябе гэтак аж да адранцвення карку ад задзірання галавы ды прыглядання, а тым больш перанёсшы ў часе працы чатырохдзённы боль галавы ад нейкай эпідэмічнай інфлюэнцыі — “перабіранкі", як яе тут казываюць. Кінуў-рынуў і пайшоў у Летнікі на колькідзённы выпачынак. А страўнікавае расстройства, якое нажыў ад бесперарыўнай працы на нагах, а разам з гэтым і сэрцавыя ненармальнасці — не пакідаюць...[*]”
Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, мастак увесь час вандруе (як сам кажа) “пехатой” па дзівосных мясцінах Дзісеншчыны і Віленшчыны, Наваградка і Полацка, Заслаўя і Крэва, Міра і Менска. Усе гэтыя мясціны насычаны старажытным духам нашай гісторыі, звязаны з імёнамі славутых дзеячаў Беларусі і захапляюць наша ўражанне выдатнымі архітэктурнымі, археалагічнымі помнікамі культуры, якія маўкліва глядзяць, узіраюцца ў душы людзей на працягу стагоддзяў.
Далучэнне мастака да гісторыі і культуры свайго народа не можа прайсці бясследна. І гэта магчыма таму, што менавіта гэты дух, гэты позірк мастака, чалавека ў мінулае — мы адчуваем каля дываноў Язэпа Драздовіча.
На сённяшні час у музеях, прыватных зборах на Беларусі знаходзіцца каля 60-ці дываноў Я.Драздовіча. У 1995 г. супрацоўнікам гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе” пашчасціла знайсці і набыць у Глыбоцкім раёне тры дываны Язэпа Драздовіча. Зараз у гэтым музеі знаходзіцца самая вялікая калекцыя дываноў мастака — 19. На жаль, гістарычны час і ўмовы жыцця на вёсцы не спрыялі добрай захаванасці дываноў. Але навату 1995 годзе нам пашчасціла знайсці адзін дыван мастака ў такім добрым выглядзе, што, здавалася, ён быў намаляваны не пяцьдзесят, а пяць гадоўтаму назад! За ўсё гзта дзякуй вялікай павазе да мастака, да яго твора, да пачуцця прыгажосці, якое засгалося ў сэрцы Пятра Марцынкевіча, у вёсцы якога жыў Язэл Драздовіч і з якім ён быў асабіста знаёмы. На шчасце, яшчэ засталіся людзі, якія ведалі самога мастака або шмат чулі пра яго. Калі пачынаеш з імі размаўляць пра маляваныя дываны Язэпа Драздовіча, то ўсе яны ўсхвалявана раславядаюць пра лёс мастака, пра яго прыгожыя, нібыта жывыя, дываны. Вось як аб ім успамінае адна пажылая жанчына, якую я сустрэў недалёка ад вёскі Пунькі, дзе нарадзіўся Я.Драздовіч і дзе быў пахаваны ў 1954 годзе:
“Ды гэта быў сапраўдны мастак, такіх больш не было. Не, былі такія, хто таксама маляваў дываны, але так, як ён, нават і блізка не было. Адзін прыйдзе, прынясе аткрытку, змалюе з яе, і ўсё тое нібы не жывое. А Драздовіч прыйдзе, нацягне палатно, потым ходзіць, ходзіць вакол яго, нешта думае, а затым падыдзе, возьме фарбы і раз-раз махнуў пэндзлем, і вось ужо стаіць лісіца, як жывая, і глядзіць, быццам пабегчы збіраецца. А яшчэ любіў ён кветкі збіраць. Устане раніцай, паснедае і пойдзе на луг. Ходзіць, збірае кветкі, аб нечым разважае, і такі твар у яго светлы, прыгожы становіцца... А потым нарве букет, прынясе яго ў хату, паставе букет на стол і пачынае маляваць дыван. I такія кветкі ў яго прыгожыя атрьмліваюцца, нават кожны лісточак так падрабязна намалюе, не выказаць. А вечарам любіў ён на зоркі глядзець. Доўга глядзіць так і размаўляе аб нечым сам з сабой. Не ведаю, аб чым ён там размаўляў, можа, з зоркамі, а можа, і з самім Богам. Усё ён ведаў. Усё, усё. Аб чым ні спытаеш, на ўсё адкажа, усё ведае. Ды, здаецца, сапраўды, зд Бога ён быў”.
Так кажуцьу вёсцы, па-простаму. 3 цеплынёй і павагай разважае пра мастака гэта жанчына. Магчыма, яна змагла ўбачыць у ім тое, нябачнае, тое сапраўднае, што робіць чалавека зусім іншым, духоўна багатым, насычаным дабрынёй і таленавітасцю. …
Давайце паспрабуем і мы ўбачыць у маляваньіх дыванах Язэпа Драздовічатое, што так вылучае яго творы з усіх іншых, што ўзвышае чалавека над зямнымі абшарамі і далучае яго да вышэйшых таямніц духоўнага жыцця. Разгледзім адзін з найбольш распаўсюджаных сюжэтаў дываноў, які можна назваць “Месячны краявід з замкам".
Сярэдзіну дывана займае жывапісная карціна начнога возера. На заднім плане карціны мы бачым на ўзвышшы старажытаы замак, а ў спакойнай вадзе возера, як у люстэрку, адлюстроўваецца высвечаны месяцам навакольны бераг, які з абодвух краёў абымае возера магутнымі дрэвамі. Уся прырода паўстае перад намі ў сваёй велічнай няўцямнай моцы ў нейкім магічным уяўленні: чорныя цені дрэваў, высвечаны бераг, старажытны замак з вежамі, ззяючы месяц, нават лёгкае паветра усе – яны глядзяць у люстарка возера, адлюстроўваюцца ў ім і заміраюць на момант у вечнасці, у сваёй незразумелай і патаемнай прыгажосці.
Але гэты настрой мы адчуваем толькі ў першы момант, бо хутка позіркі і пачуцці нашы прыцягнуць да сябе яркія фарбы распушчаных і нібыта жывых кветак. Яны, быццам дзівосны вянок, упрыгожваюць гэту ноч і гэты замак, гэты маўклівы лес і таму вклікаюць яшчэ адно пачуццё — нязведаную таямніцу. Чым болей ты пачынаеш углядацца ў цудоўны мастацкі вобраз, тым больш дзівоснай, звышрэальнай становіцца карціна. Узнікае жаданне зразумець: “Што гата?”
Гэтая сувязь, духоўны кантакт мастака з вышэйшым розумам, з Богам, са заышпачуццёвым Сусветам далучыла яго да еднасці паміж зямным жыццём і ўчынкамі чалавека, дапамагала адчуваць, разумець прыгажосць усяго чалавечага жыцця.
Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча — гата філасофскі розум чалавека, мастака аб сапраўдным жыцці, бясконцасці і еднасці існавання ўсёй Прыроды, Чалавека і Космасу, Дня і Ночы.
Эстэтычнае ўздзеянне, якое аказваюць творы Язэпа Драздовіча, выклікае не толькі прыемныя, забытыя хваляванні, духоўную асалоду, але ўзбуджае глыбінныя пачуцці душы і роздуму. Мы пачынаем разважаць ужо не толькі пра цудоўны пейзаж дывана, а пачынаем адшукваць у ім, у сваім сзрцы адказы на патаемныя пытанні жыцця Чалавека, Прыроды, Космасу. Мы пачынаем шукаць законы развіцця грамадства, усёй гісторыі чалавецтва. Мы пачынаем марыць аб Вечным.
Юры ШАЙКОЎ, супрацоўнік
гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе”.
1996 г.
Крыніца: Язэп Нарцызавіч Драздовіч. Праз церні да зорак: [успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / укладанне М. Казлоўскага]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 541, [3] с., [93] с. іл.. - С. 98-101
- 434

