Дзмітрый Літвінскі

Літвінскі Дзмітрый нарадзіўся 6 чэрвеня 1970 года ў г. Глыбокае. У 1987 г. скончыў СШ № 3 г. Глыбокае, пасля чаго паступіў у Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-радыёкантруктара. Працуе ў ахове ААБ «Беларусбанк».
Яго асэнсаваны творчы шлях пачаўся ў 2000 г. з партрэтаў, якія былі намаляваны алоўкам. Затым ён ствараў партрэты жонкі, дзяцей, маляваў вядомых людзей з фатаграфій, апублікаваных у газетах.
Упершыню пачаў пісаць карціны вясной 2001 г. А ўжо праз год у Глыбоцкім Доме рамёстваў адбылася першая выстава «Погляд» (2002). Праз тры гады Дзмітрый зладзіў другую выставу пад назвай «Мой Бог, мой сябар і муза», прысвечаную яе Вялікасці прыгажосці, увасобленай у жаночых вобразах. Трэцяя выстава стала своеасаблівай споведдзю Глыбоччыне, дзе жывуць бацькі, сябры, прыхільнікі творчасці.
Літвінскі Д. удзельнік выставы “Беларусь - мая песня” (Віцебск), выставы, прыўрочанай да 50-годдзя Беларусі (Мінск) , да юбілею Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009) і інш.
Не маючы акадэмічнай адукацыі, Дзмітрый самастойна вучыўся тэорыі выяўленчага мастацтва па кнігах, шмат спасціг, пераймаючы вопыт вядомых мастакоў. Піша партрэты ў колеры: гуаш, акварэль, пастэль. Выкарыстоўвае змешаную тэхніку напісання. Яму ў поўнай меры імпануе творчасць рускіх мастакоў: Крамскога, Сурыкава, Паленава, Рэпіна і іншых.
Часцей за ўсё на карцінах мастак адлюстроўвае ціхія глыбоцкія вулачкі, прыроду, землякоў.


Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грэцыі, Бельгіі, Германіі.
ЛІТАРАТУРА
- Нікандрава, А. Выстава мастака-партрэтыста / А. Нікандрава // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 16 кастр. – С. 3
- Байкова, В. Народныя майстры і мастакі Глыбоччыны / В. Байкова // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый», 26–27 мая 2005 г. / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2007. – С. 34–38.
- Сутула, Г. «Споведзь Глыбокаму» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 3 кастр. – С. 7.
- Панкрат, А. Жыццё, намаляванае фарбамі / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 1 верас. – С. 8.
- Хайноўская, А. «Зямля бацькоў – мая зямля...» / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 17 кастр. – С. 6.
- Літвінскі, Д. Запалі сам сваю зорку / Д. Літвінскі ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 6 студз. – С. 5, 9.
- Хайноўская, А. З'явіўся трэці партрэт Іосіфа Львовіча Корсака / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 2 ліп. – С. 6.
- Студия Дмитрия Литвинского [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.litvinskij.by/ . – Дата доступа: 01.10.2017.
- Художник из Глубокого рисует и снимает природу (фото, видео) // Віцебскі Зялёны партал [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://vitebsk.greenbelarus.info/articles/16-06-2016/hudozhnik-iz-glubokogo-risuet-i-snimaet-prirodu-foto-video . – Дата доступа: 01.10.2017.
- 844

