Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 25

Тыдзень 169

Месяц 444

Усяго 259,960

 Mastaki 8i

 

 

 

narodny majstar belarusi ermalovich glybokae img 2735 585x780

Жыццёвы шлях прывёў  Марыю Вячаславаўну Ермаловіч у Глыбоцкі Дом рамёстваў у 1995 г. З гэтага часу збылася яе даўняя мара і захапленне: яна стала займацца саломкай. Працуючы метадыстам па саломапляценню і аплікацыяй саломкі, яна ўвайшла ў раённы народны клуба майстроў “Крыніца” (1993), з 2001 г. –  стала сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У 2011 г. Ермаловіч М. В. прысвоена званне “народны майстар Беларусі”.

Рамяством саломапляцення авалодала самастойна па спецыяльнай літаратуры, а аплікацыі вучылася ў Д. А. Бельскай.  Валодае ўсімі прыёмамі пляцення. Ассартымент вырабаў М.В. Ермаловіч вельмі шырокі, выконвае творы традыцыйнага напрамку і аўтарскія работы -  "павукі", галаўныя ўборы, утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяная скульптура. Асабліва цікавыя дэкаратыўныя пано, якія стварае па матывах рэгіянальных маляваных дываноў – распісных коўраў Я.Драздовіча, інкруставаныя панно з пейзажнымі і кветкавымі кампазіцыямі, а таксама жанравымі сцэнамі. У саломеннай скульптуры – фігуркі птушак і жывёл, сярод якіх асабліва выражальныя коні. Аднавіла тэхналогію вырабу галаўных убораў (брылёў, картузоў).

 

kartuz

Ermalovich 1 1М. В. Ермаловіч актыўны ўдзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак, кірмашоў, конкурса і фестываляў народнай творчасці – Дней культуры Віцебскай вобласці (Мінск, Масква, 2003), І-га абласнога свята-конкурсу па саломапляценні “Папараць-кветка”, які праходзіў у межах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (2004)  інш. У 2010 г. стала пераможцам ІІІ абласнога свята-конкурсу па саломапляценні “Папараць-кветка”; у намінацыі “Бытавы ўтылітарны выраб” заняла ІІ месца (Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, 2004) З 2005 па 2009 гг.. праводзіла майстар-класы па саломапляценні для ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат”.

У 2004, 2006, 2008 гг.. праходзілі персанальныя выставы майстра (г.Глыбокае).

За творчую дзейнасць узнагароджана граматамі, дыпломамі і прэміямі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

Імя М. В. Ермаловіч значыцца ў энцыклапедыя “Кто есть кто в Республике Беларусь” (Мн., 2009). Яе імя ў спісе вядучых майстроў саломапляцення “Соломенных дел мастера Витебщины” (Витебск, 2009).

Зараз на заслужаным адпачынку.

15.10.2020