Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

Muzyka 

 

НАРОДНЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ ГЛЫБОЧЧЫНЫ з 1950-я па 2020-я гады 
У сучасным побыце сельскіх жыхароў Глыбоччыны інструментальная музыка па сваёй распаўсюджанасці і значнасці той ролі, якую яна адыгрывае ў вясковым соцыуме, працягвае заставацца адным з яскравых феноменаў традыцыйнай музычнай культуры.

Старынныя музычныя інструменты, якія захоўваюцца ў фондах Глыбоцкага этнаграфічнага музея, гавораць аб тым, які музычны інструментарый бытаваў у 19-2-х стагоддзях на Глыбоччыне.

Гістарычныя звесткі паказваюць, што музычны інструментарый ахопліваў амаль усе класы музычных інструментаў: свісцёлкі, дудкі, жалейкі, кларнет, ражкі і берасцянкі розных разнавіднасцяў, гармонік (баян ці акардэон), труба; са струнных - скрыпка, цымбалы, балалайка, мандаліна і гітара; з мембранавых - бубен з бразготкамі і без іх, барабан; з самагучальных — лыжкі, талеркі, званочкі з білам, бразготкі, шархуны і трашчоткі.

Асобным радком у пераліку музычных інструментаў Глыбоччыны
ў апошняе дзесяцігоддзе стала дуда. Даследчык дударскіх традыцый на Дзісненшчыне
В.Воранаў лічыць, што музычны інструмент незаслужана забыты і зрабіў вялікія намаганні,
каб дуда займела сваё пачэснае месца і ў музеі, і ў культуры, і ў жыцці глыбачан.
Дудзе Віталь Воранаў прысвяціў шмат матэрыялаў як ў прэсе, так і ў прасторы інтэрнета. 

Па ўспамінах музыкантаў для падачы пастухоўскіх сігналаў выкарыстоўваліся трубы - “берасцянкі” і жалейкі, ражкі, вырабленыя з рогу жывёлы. Пацверджанне гэтаму — зробленыя запісы ў 1971 годзе ў вёсцы Санннікі ад былога пастуха Э.І. Гузняка (1896 г.н.). Запісаны пабудкі: “Як гоняць скаціну на луг” і “Як завуць даярак кароў даіць”, выкананыя на драўлянай трубе — “берасцянцы”, якую зрабіў ён сам. (Нотны дадатак №1)

Па словах пастухоў: “Калі карова згубіцца, так ёй даюць сігнал на трубе. А ў рог трубілі не толькі на полі, але і на вуліцы, як гоняць кароў, і ў лесе, як згубіцца карова”.

1 1Такія музычныя інструменты як: гітара, мандаліна, балалайка, кларнет, акардэон былі папулярныя ў мясцовай інтэлігенцыі г.Глыбокае, п.Падсвілле, п.Лужкі. У 20-я гады ў гэтых мястэчках арганізоўваліся “білетовы вечарыны”, на якія запрашаліся розныя ансамблі і музыканты. Гучалі “Факстроты”,”Мазуркі”, “Венгерка”, “Падыспань”, “Абэрак-польскі”, “Вальсы”. Што тычыцца мандаліны, ігралі сола і ў ансамблях з гітараю, з балалайкай; са скрыпкай, балалайкай і гітарай (т.зв. неапалітанскі аркестр). Рэпертуар народных мандаліністаў складаўся з танцаў (гарадскіх бытавых, бальных), папулярных песень (гарадскі фальклор).

1 2Кларнет, аўтар — Астроўскі Аляксандр Ціханавіч, прадмет самаробны. Металічныя часткі адліў Астроўскі Аляксандр (1921 г.н.) з сярэбраных манет Другой Рэчы Паспалітай, зроблены ў 1966 годзе, перадаў Яфімаў Аляксандр Аляксандравіч, в. Мосар.

У сучаснай народнай музычнай практыцы кларнет выкарыстоўваюць у інструментальных ансамблях, дзе спалучаецца са скрыпкай, з цымбаламі або з гармонікам, а таксама з гармонікам, скрыпкай і барабанам.
На вячорках, вясковых танцавальных вечарынах, каляндарна-абрадавых святах галоўнымі былі: гармонік, цымбалы, балалайка, барабан, трашчоткі, бубен, званочкі.

 

1 3Бубен (або ручны барабан), народны мембранны музычны інструмент. Металічны (або драўляны) абруч, абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з бляшак, шархуноў ці званочкаў; са скуры зроблена дзяржалка (ручка). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком ці спецыяльнай драўлянай калатушкай. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў. У сучасным побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў.

1 5Упершыню пра цымбалы згадваецца ў літаратурных помніках Беларусі 16 ст. На сённяшні дзень існуюць 2 віды інструмента: фальклорны і прафесійны. Гук на цымбалах дабываецца драўлянымі палачкамі. Характэрнымі асаблівасцямі народных цымбал з'яўляюцца:
- адсутнасць глушэння адкрытых струн;
- строгая функцыянальнасць: правая рука грае мелодыю, левая «падбівае» рытміка-гарманічнае запаўненне;
- палачкі не маюць абшыўкі;
- цымбалы трымаюць на падвесцы (адзін з варыянтаў) ці кладуць на калені.

1 6Цымбалы (на фота) зроблены Івановым Якавам Дзмітрыевічам, 1922 г.н., г.Глыбокае. Час вырабу гэтага інструмента - канец 40-х і пачатак 50-х гадоў XX стагоддзя. Іваноў Я.Д. быў столерам па прафесіі і музыкантам самавучкай. Пасля яго смерці самаробныя цымбалы перадала ў музей яго дачка Бярозкіна Валянціна Якаўлеўна.

 

1 41 7Шархуны (шумёлы, шаламкі, бразготкі) - самагучальны музычны інструмент. Складаецца з нескалькіх (да 10-12) бронзавых ці медных шарыкаў розных памераў са шротам унутры, з проразямі па баках і вушкам у верхняй частцы. Пры патрэсванні ўзнікае меладычнае звонкае разнагалосае гучанне. Традыцыйна шархуны выкарыстоўваліся ў асноўным у вясельным абрадзе і як музычнае суправаджэнне пры выкананні некаторых народных песень

 

1 8Званочак - Аўтар Ведзянееў Фёдар Аляксеевіч. Званочак паддужны выкарыстоўваўся ў якасці атрыбуту для паштовых карэт або ў якасці музычнага суправаджэння ў "тройках”. Уяўляе сабой таўстасценны каўпак купалападбнай формы з развалістым раструбам і вушкам для падвешвання. На знешняй паверхні раструба па крузе зроблены выпуклы рэльефны надпіс "МАСТЕР ФЕДОРЬ ВМДЕНЕЕВЬ 1873". Майстэрня братоў Трошыных. Званочак 1876 -- музычны інструмент, крыніца гуку.

 

1 9

Банджо - афрыканскі інструмент перадаў у музей Гоўгель В.І., (г.Глыбокае вул.Леніна). Прывезены яго бацькам з Германіі з вайны, на якім ён іграў заместа бубна.

  

Гармонік (гармошка, гармонь) - клавішны музычны інструмент. Галоўныя канструкцыйныя часткі: корпус (каробка), мех, меладычныя і басовыя клавіятуры (галасы і басы), стальныя язычкі (пішчыкі). Гармонік — вельмі пашыраны музычны інструмент на Глыбоччыне. Існавалі тры разнавіднасці: хромка, венка, петраградка. Самым распаўсюджаным з’яўляецца “Петербуржская гармонь” (петраградка), якая з’явілася на тэрыторыі Глыбоччыны ў канцы ХІХ-га стагоддзя. 3 абодвух бакоў корпуса размешчаны не кнопкі, а пласцінкі (клавішы). Гэтая гармонь адрозніваецца наяўнасцю мінорных акордаў. На зжыме мяхоў — адзін гук, а пры разжыме - другі гук. Гэта дазваляе мець вялікі дэапазон, пры якім зручна выконваць некаторыя мелодыі.

 Гармонік (баян, акардэон) выкарыртоўваецца ў самадзейнай і прафесійнай практыцы як інструмент сольны і ансамблевы, разам з ударнымі (бубнам, барабанам, вугольнікам), струннымі (скрыпкай, цымбаламі), духавымі (кларнетам, трубой).

1 10

Гармонь нямецкая “НОNKER STUDENT-II” (в.Шыпы)

 

 

 

 

 1 11Гармонь “Беларусь” перадала ў музей Воўк Галіна Сегізмундаўна.

 

 

 

 

1 12Лыжкі драўляныя і валок. У асноўным гэтыя інструменты выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе, калі ігралі марш музыкантам і агульны марш гасцям.

skrypka 1Скрыпка - смычковы струнны музычны інструмент высокага рэгістру. Ганаровае месца належыць скрыпцы ў народных абрадах і каляндарных песнях гадавога земляробчага цыкла. У нашым краі: на Купалле, у час Зажынак і Дажынак, у вясельным абрадзе, радзінах. На вяселлях, ігрышчах, вечарынах часта два скрыпачы сыходзіліся для сумеснай ігры: адзін з іх “дзяржыць вярхі”, другі “басуіць”.


muzyki 3Вядомыя скрыпачы на той час былі: Арэхва Сяргей Аляксандравіч,1926 г.н. з в. Галубчыкі, Каркоцкі Антон Мацьвеевіч, 1905 г.н. з в.Зябкі (ён жа скрыпач, гарманіст і арганіст), Губскі Пётр Аляксандравіч,1920 г.н., в.Кульгаі;

на балалайцы ігралі: Садоўскі Браніслаў Базылевіч,1928г.н., в.Каміншчына, Пшэўлоцкая Юлія Валянцінаўна,1931г.н., в.Стуканы;

на мандаліне: Курыловіч Ювіналій Станіслававіч,1928 г.н., в.Стуканы, Мацюш Гунэфа Фёдараўна, 1930 г.н., в.Зябкі, Бахір Клаўдзія Кузьмінічна 1928 г.н., г.п.Падсвілле (Полькі, Гапак, Кракавяк, Вальсы, Падэспань);

цымбалісты: Бурэц Аркадзій Паўлавіч, в.Завулак-Рускі, Малюк Вацлаў Фэліксавіч, в.Псуя, Радзюш Васіль Філіпавіч, в.Івесь; гарманісты і баяністы: Баравік Міхаіл Лаўрэнцьевіч, 1927 г.н., в.Пратасы (танцор, спявак), Клімко Сяргей Пятровіч, 1928 г.н., в.Шылагор’е (губная гармошка), Хамёнак Часлаў Іосіфавіч, 1925 г.н., в.Празарокі, які першы раз узяў гармонік, калі яму споўнілася пяць гадоў. Паколькі бацька быў гарманістам, і ў хаце было два гармонікі “хромка” і “петраградка”, вучыцца было на чым. Менавіта дзякуючы яму, да цяперашняга часу захаваліся старадаўнія мелодыі, якія выконваліся больш ста гадоў таму назад удзельнікамі трупы Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага. 

Гэтыя мелодыі зараз гучаць у выкананні ўдзельнікаў народнага тэатра фальклору “Цярэшка”: “Аляксандра”, “Мазурка”, “Каробачка”, “Абэрак”, “Зялёная рошча”, “Месяц”, “Какетка”, “Субота”, “Падыспань”, “Полька”, “Вангэрка”, “Кракавяк з полькай”, “Залатыя горы”, “Аляксандраўскі вальс”, народныя песні: “Ляцела зязюля цераз сад, ой рана-раненька, цераз сад” (вяселле), “Там за рэчкай клін масточак” (жартоўная), “Талачу, талачу, гарэлкі хачу” (талака) і іншыя.

muzyki 2 Нельга не ўспомніць такое выдатнае трыо музыкантаў з в. Галубчыкі, у склад якога ўваходзілі: Арэхва Сяргей Аляксандравіч (скрыпка, якую ён прывёз пасля вайны з Г ерманіі і называў яе “трафейная”), Глінскі Уладзімір Іосіфавіч (баян) і Кавалёнак Аляксандр Міхайлавіч (бубен).

 

Ives 2 Псуеўская старана з прадвеку славілася цымбалістамі. На працягу шматлікіх гадоў . пры Івесьскім доме культуры працаваў ансамбль народных інструментаў, у склад якога ўваходзілі тры цымбалісты, акардэаніст і скрыпач.

У вёсцы Псуя (пры Доме культуры) таксама існаваў не менш папулярны на той час ансамбль, у які ўваходзілі тры цымбалісты, гарманіст, баяніст, скрыпка, бас- балалайка, бубен, балалайка. 

 

 

 

Ives

PsuyaPsuya 2

 

 Гэтыя ансамблі - лаўрэаты Рэспубліканскага фестывалю “Беларусь — мая песня” — удзельнікі шматлікіх абласных свят і конкурсаў.

 ВЫКАРЫСТАННЕ МУЗЫЧНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ У КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВЫХ ДЗЕЯХ

Інструментальны фальклор Глыбоччыны па-ранейшаму звязаны з абрадавымі і пазаабрадавымі святамі, ігрышчамі, вечарынкамі, гульнямі і забавамі, сямейнымі ўрачыстасцямі і такімі відамі народнай творчасці, як танец, песня, гульня. Пры гэтым, як і шмат гадоў таму, застаецца нязменным і найважнейшым эмацыянальна-псіхалагічнае прызнанне інструментальнай музыкі - быць “перш за ўсё выразнікам святочнага светаадчування і светаўспрымання, носьбітам і ўзбуджальнікам жыццярадаснага настрою”.
Svyata11Згодна са шматлікімі этнаграфічнымі запісамі, інструментальная музыка Глыбоччыны спрадвеку звязана з рытуальнымі абыходамі двароў аднавяскоўцаў і спяваннем святочна-віншавальных песень, якія бытавалі і бытуюць на Глыбоччыне ў розны час: на Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле. Неаддзельна яна і ад каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі” і г.д. Музыканты (скрыпач, гарманіст, барабан ці бубен, цымбалы) поруч з “пачынальнікам” і “падхватнічкамі” былі і да сучаснага часу застаюцца абавязковымі ўдзельнікамі кампаніі калядоўшчыкаў і валачобнікаў. А ў некаторых вёсках у асноўным музыкант і быў запявалам у гэтых абрадах. Кожны музыкант павінен ведаць: “Царкоўны Хрыстос”, “Гаспадарскі” і “Паненскі”. (Дыск “Інструментальная музыка” папкі № 1, 2,5 ) Ідучы па вуліцы ад двара да двара, спяваліся розныя песні, і ў тым ліку — вяснянкі.

Інструментальная версія песні “Вясна” запісана ў в. Празарокі ад А.А. Аксяновіча,1905 г.н. 

Адметны момант вясельнай абраднасці Глыбоччыны - гэта выкананне музыкантамі маршаў: “як адорвалі маладых”, “за стол як садзілі”, “як з-за стала выводзілі”, “як адорвалі радню”,“як грошы бралі” (марш, які ігралі ў канцы вяселля). Расказвае Суднік Яўгенія Рыгораўна, 1948 г.н., з вёскі Восава: “Ну, вось сразу, як канчаецца вяселле, тады ўжо гарманісты ходзяць вакруг сталоў і паздраўляюць адразу маладых з маршам і абавязкова спяваюць ім польскую застольную “Сто лят”, а потым - усіх гасцей, паадзіночку ці парамі. А ў канцы толькі бацькам граюць, і таксама “Сто лят”. Тады ім грошы ложуць, гэта гарманістам ужо збор, а тады гарманісты за гэта ім песню спяваюць. Калі ложуць мала грошай, музыканты іграюць “дабавэчку” і прыгаворваюць: ‘Тэнай пары дабавэчкі, каб вяліся куры і авечкі” ці “Каб петушкі вадзіліся, на курачак садзіліся”. Пасля марша госці разыходзіліся. Грошы ішлі гарманістам. Калі на маршы мы не зложым, тады даплачвае хазяін ці малады (той, хто заказваў музыку)”.

Цікавы момант вяселля, калі “іграюць” жартоўны марш музыкантам: “Хазяін, ну й некаторыя госці сабіраюць чапёлы, заслонку, кружкі, лыжкі, валок і ўсякія прадметы дамашнія, ну й граюць ужо музыкантам маршы. Гэта ўжо к канцу вяселля,” - запісана ад Селязень Надзеі Аркадзьеўны, 1925 г.н., в.Вараб’і. Гэта традыцыя існуе і сёння. 

На вяселле стараліся запрасіць лепшых музыкантаў, пажадана было, каб яны ігралі на розных інструментах: скрыпка, баян ці гармонік, акардэон, барабан ці бубен. Скрыпач пры суправаджэнні абрадавых вясельных песень “Як доруць маладую” , “Як адпраўляюць да вянца” выкладваў вакальна-песенную мелодыю двухгалосна, але на першай і пятай ступенях ладу яна спалучалася з тэрцавай уторай, якой належыць дамініруючая роля. Да таго ж мелодыя шчодра ўпрыгожваецца фаршлагамі, пабудаванымі на інтэрвалах.

Музыканты стваралі настрой гасцям, падыгрывалі спевакам мелодьіі адпаведных песень, ігралі розныя танцавальныя мелодыі. Калі гарманісты былі вельмі добрыя, менавіта для іх гучалі прыпеўкі і песні. “Гэту песню спявалі на вяселлі гарманісту, а ён даваў за гэта цукеркі,” -расказвае Грыгаровіч Зоя Сцяпанаўна, 1925 г.н. з в. Азярцы.

Юзічак, дзіцятачка (2разы) / Юзічак, дзіцятач...

Ды наўчыў цябе татачка, / Дый наўчыў цябе татач...

I чытаць і пісаць. / I чытаць і пісаць,

I ў гармошачку іграць, / I ў гармошачку ігра...

Па людзях паязджаці, / Па людзях паязджа...

I дзяўчатак абдымаць, / I дзяўчатак абдыма...

У радзіннай абраднасці акрамя таго, што музыкант граў за сталом, абавязкова з музыкантам вазілі (возяць і цяпер) “бабку” па вёсцы . Калі такая кавалькада: кумы з гарэлкай і закускай, госці, якія і вязуць прыбраную “бабку” па вёсцы, менавіта музыкант сваёю ігрой апавяшчае гэтую падзею.

Майстэрская ігра музыканта надавала высокі статус не толькі вяселлям, радзінам, а любым “гулянням”, дзе збіралася шмат народу.

У каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”, якая была вельмі разпаўсюджана на Глыбоччыне і застаецца патрабаванай ў моладзі і зараз (в. Запруддзе, в.Празарокі), інструментальная музыка была звязана з песняй. На гэту вечарыну нанімалі лепшых музыкантаў. Выбраныя з агульнай згоды так званыя “бацька” і “маці” пад гукі скрыпкі ці гармоніка (у сучасным часе пад гармонік ці баян), падпяваючы і прытанцоўваючы, выбіраюць дзяўчыну для кожнага з хлопцаў. Калі ж “бацькі” пачынаюць “жаніць” дзяцей, усе спяваюць хорам пад музыку жартоўныя вясельныя песні, а калі скручваюць пары, гучыць “Лявоніха”, у канцы “вяселля” гучыць розная танцавальная музыка (полькі, вальсы, факстроты, мазуркі). 

(Нотны дадатак ) - музыка, якую іграюць на каляды, калі жэняць Цярэшку, запісана ў в.Празарокі ад А.А.Аксяновіча (1905 г.н.) і ў в. Верацеі ад К.У. Вершылоўскага (1892 г.н.)

Асаблівую ролю адыгрываў ( і працягвае адыгрываць) музыкант на танцавальных вечарынах, дзе ён, безумоўна, з’яўляўся цэнтральнай фігурай. Бо менавіта ён ведаў густ танцораў і ведаў, як правільна правесці гэту вечарыну, г.зн., чарадаваць хуткія і павольныя танцы, каб маглі патанцаваць усе прысутныя. “Як збярэцца моладзь з другіх вёсак, і мальцы давай заказваць танцы, наперабой. Тады парадку няма. А калі гарманіст “добры “, камандуе толькі ён : “Хоць і гэтак, хоць і так, без Лявоніхі ніяк”, ці “Трасуха, тармасуха, вінтом. Хто як можа!”; “Вось забава дык забава, полька ўлева, полька ўправа”, “Вальс з адбоем”, “Кавалерскі кошык” ці “Паненскі кошык” і г.д.,” - расказвае Чаронка Д.І., 1938 г.н., в.Гарнастаі.

Добры музыка па-ранейшаму карыстаецца ў вяскоўцаў вялікай пашанай, яго праца і майстэрства цэняцца і паважаюцца, надаюць яму статус асаблівага чалавека. Гэта адлюстроўваецца і ў прыпеўках :

Играй, гармонист, / Туфельная ложка.

Не бывать тебе в почёте, / Кабы не гармошка.

Музыканціка любіць, / Нада чысценька хадзіць.

Чысценька й’куратненька, / Да й гаварыць прыятненька.

Іграй, гарманіст, / Пакуль будзе жарка.

Ты ня з нашага сяла. / Мне цябе не жалка.

Ой, спасіба музыканту, / Ой, спасіба за ігру.

Наплясалась на нядзелю, / А сейчас дамоў пайду.

Музыкант, музыкант, / Хорошо іграеце.

А чаму вы, музыкант, / 3 намі не гуляеце?

Гарманіст, гарманіст, / Не глядзі ты ўніз.

Паглядзі-ка на мяне, / Заўлякаю я цябе.

Гарманіст, гарманіст, / Гарманіст, ты — розачка.

Ой, іграй жа, гарманіст, / Весялей нямножачка.

 Сёння немагчыма ўявіць сабе прыпеўкі без “падсцёбваючага” акампаніменту гарманіста, выкананне якіх нярэдка выліваецца ў спаборніцтва спевака і музыканта.  Гэта пацвярджае і прыпеўка:

Гармонист, гармонист, / Давай с тобой не ссорнться.

Ты играй, а я плясать, Кто скорей уморнтся?

А калі гарманіст быў “неахці”, яму маглі праспяваць і такую прыпеўку:

Это чья така гармошка? / Это чей такой игрок.

Оторвать бы ему руки, / А гармошку - под порог.

Танцавальныя найгрышы, якія падобныя да песенных, утвараюць вельмі развіты пласт народна-інструментальнай творчасці Глыбоччыны. У рэпертуары сучасных народных музыкантаў асноўнае месца займаюць дзве групы найгрышаў: 1) пазаабрадавыя - у першую чаргу танцавальныя і акампанімент да песень і прыпевак; 2) прымеркаваныя да абрадаў - у асноўным вяселля. Адпаведна гэтаму, танцавальны рэпертуар сучасных народных музыкантаў уключае найгрышы “старадаўнія” (“колішнія”, “даўнейшыя”) накшталт: “Мяцеліца”, “Лявоніха”, “Юрачка”, “Гневаш” (у в.Празарокі на вяселлі танцавала сама маладая з музыкантам), “Аляксандра”, “Каробачка”; “новыя”, якія з’явіліся на Беларусі параўнальна нядаўна і таксама гучаць у выкананні маладых музыкантаў як: “Факстроты”, “Танга”, “Вальсы”, “Барыня”, “Ва саду лі”, “Нарэчанька”, “Яблычка”, “Сямёнаўна”, “Кракавяк”, “Падэспань”, полькі: “Матлёт”, “Ойра”, “Кошык”, “Полька з падкіндэсам” і г.д.

6FXe8DNlDcsСамымі распаўсюджанымі традыцыйнымі танцавальнымі мелодыямі на Глыбоччыне з’яўляюцца: “Полька”, “Лявоніха”, “Трасуха”, “Кавалерскі кошык”, “Крыжачок”, “Юрачка”, “Падушачка”, полька “Ойра”, “Таўкачыкі”, “Полька-Янка”, “Полька-Шалёна” і г.д. 3 гарадскіх бытавых танцаў: “Кадрыль у 4 калена”, “Вальс”, “Абэрак”, “Ночка”, “На рэчаньку”, “Аляксандра”, “Вянгерк”, “Мазурка”, “Каханачка”, “Какетка”, “Жыдовачка”, “Рускага”, “Гапак”, “Субота” і г.д.

Карагоды з музычным суправаджэннем: “Каценька”, “Каля жыта”, “Ходзяць дзве дзевіцы”, “Ва саду”, “Ходзіць мальчык малодзенькі”, “Кола”, “А мы проса сеялі”, “У карагодзе мы былі”, купальскі карагод “Дзеўкі, бабы на Купалу”, “Ланцужок”, “Карагод з пацалункам”, “Ляцелі дзве пцічкі”, “Пацалунак” і г.д.

Спяваліся песні пад суправаджэнне гармоніка, цымбалаў, скрыпкі і нават бубна.

Усе гэтыя музычныя творы, якія дайшлі да нашага часу, і сёння прыносяць задавальненне кожнаму, хто іх выконвае і слухае. Дзясяткі мелодый запісана ад таленавітых, самабытных музыкантаў у час вандровак.  

НАРОДНЫЯ МУЗЫКІ СУЧАСНАСЦІ

 1 15muzykiНа Глыбоччыне пашыраныя як сольная, так і ансамблевая форма выканальніцтва.

Традыцыю інструментальнага выканальніцтва працягваюць ансамблі наступнага складу: сямейны ансамбль Дайлідзёнкаў з в. Азярцы, сямейны ансамбль Сіняўскіх з в. Мацюкова.

Дайлідзёнак Васіль Васільевіч з вёскі Азярцы, 1938г.н., з той пароды самародкаў, выканаўцаў, для якіх музыка - усепаглынаючае захапленне, якое2 16 заняло вялікую частку жыцця. Ён выхадзец з дынастыі музыкантаў. Пачынаючы ад прадзеда, ігралі ў сям’і ўсе: дзед, бацька, браты (а іх у Васіля Васільевіча трое). “Бацька - як музыкант быў вядомы на ўсю акругу, і без яго не абыходзілася ні адно вяеелле. Памятаю, прыязджаюць да бацькі, каб сыграў маладым, а ён ужо запрошаны, ужо задатак грашыма атрымаў. Тады вяселле адкладвалі да наступнай суботы. Можна сказаць, што сваёй трохрадкай бацька сям’ю карміў,” - успамінае Васіль Васільевіч. Сам Васіль у сям’і Дайлідзёнкаў быў старэйшым сынам і гармонік убачыў (як ён сам кажа) “як толькі вочы расплюшчыў”. А калі падрос - бацька ўсур’ёз узяўся за музычную адукацыю сына. I першай песняй, якую сыграў малы Васіль, была “Прахадная”, пасля -- “Залатыя горы”. Ну а далей былі курсы калгасных баяністаў, за якія трэба было заплаціць 1930 рублёў, на той час гэта былі вялікія грошы. I старшыня гаспадаркі, які пасылаў вучыцца, адмовіўся плаціць. На шчасце, у клубе (на той час Васіль там працаваў) праходзіла прафсаюзная канферэнцыя, на якой прысутнічаў прадстаўнік з Мінска. Пачуўшы ігру Васіля і выслухаўшы яго “бяду”, ён аплаціў не толькі курсы, але і даў грошы на баян. 3 таго часу ён не растаецца з ім ні на хвіліну. Крыху пагадзя, набыў яшчэ і гармонік. Дзе толькі не быў, на якіх святах не іграў: у Паставах на свяце “Звіняць гармонік і цымбалы”, на “Славянскім базары ў Віцебску”, на рэспубліканскіх Дажынках, не кажучы ўжо пра раённыя, абласныя конкурсы “Іграй, гармонік!”. Іграў і на Днях культуры Віцебскай вобласці ў Мінску - на вялікай сцэне Палаца Рэспублікі.

Azyarcy Асноўны рэпертуар Васіля Васільевіча Дайлідзёнка складаецца з найгрышаў, бацькаў вальс, факстрот “Маленька Мэрі”, нямецкі факстрот “Роза-Мунда”, польскі факстрот (старадаўні), застольны марш, полька-свая, бацькава полька, кракавяк, абэрак-польскі, падыспань-польскі, вальсы, плясавая, кадрылі і многія іншыя мелодыі.

Дайлідзёнкі - музычная сям’я. Акрамя самаго Васіля, музыкантамі сталі і яго браты - Канстанцін, Пётр і Уладзімір (баяністы). Усе яны ў свой час пазаканчвалі музычныя вучылішчы, а Канстанцін нават кансерваторыю. I калі некалькі год таму назад праходзіў абласны конкурс “Сямейныя таленты”, то на сцэну выйшлі ўсе браты са сваімі дзецьмі і сталі пераможцамі конкурсу. 

Калісьці ў народзе казалі: “Калі на вечарыну прыходзіў адзін гарманіст, то было весела, калі два, то было заліхвацка, ну а калі тры, то1 17 аж падмёткі гарэлі”. Менавіта гэтыя радкі адносяцца да сямейнага ансамбля Сіняўскіх з в. Мацюкова.

2 18Завадатарам сямейнага ансамбля з’яўляецца самабытны гарманіст Чаронка Тадэвуш  Усцінавіч, 1941 г.н., з в. Гарнастаі. Хоць дзядзькі яго і былі музыкантамі, але вучыўся іграць на гармоніку сам па сабе. “Пачую якую небудзь мелодыю, высвістваю, пакуль яна не атрымоўваецца, а тады толькі за гармонік бяруся. Першая ў мяне была “аднарадка”, вельмі складана на ей іграць, затым дзядзька прыслаў з Цэліны “двухрадку”, а “трохрадку” купіў сам. Быў у мяне яшчэ і губны гармонік, тожа дзядзька з Германіі прывез. I баяны былі “Беларусь”, “Нямецкі”. 3 14 гадоў падмяняў старэйшых музыкантаў на вячорках, як цярэшку жанілі, па валачбніках хадзіў, на вяселлях іграў і хрэсьбіны тожа”, - расказвае Тадэвуш Усцінавіч.

А паколькі ў Тадэвуша Усцінавіча радня вялікая, усе сямейныя ўрачыстасці таксама без яго не абыходзяцца. Гледзячы на дзядзьку, стаў іграць на баяне і яго пляменнік Аляксандр Веньямінавіч Сіняўскі, і яго сыны Віктар і Валянцін (баяны). Затым далучылася яшчэ адна племянніца — Марына Іванаўна Хрол з бубнам, і загучаў сямейны ансамбль з в. Мацюкова на ўвесь раён і вобласць. Яны — лаўрэаты рэспубліканскага фестывалю “Беларусь - мая песня”, абласных і раённых свят “Іграй, гармонік”, удзельнікі фальклорных свят і ўрачыстасцяў. Радуе тое, што традыцыі гэтай сям’і працягваюцца, да старэйшых музыкантаў далучыліся і ўнукі Сіняўскіх (Кацярына і Міша), якія ўжо спрабуюць іграць у ансамблі.

Гэтым музыкантам прысвечана частушка:

Мацюкоўскія хлапцы / На ўсе рукі ўдальцы.

I іграюць , і спяваюць, / Ды яшчэ і дзяўчат кахаюць.

У рэпертуары: Полька, Калена полькі “Цішонкава”, Калена полькі “Косціюркаўскае”, “Кракавяк”, “Вальс”, “Факстрот 1”, “Факстрот 2” , “Каробачка”, “Полька Гардеева”, “Полька “Пчолка”, “Лявоніха”, “Маскоўскі Хрыстос” (валачобныя найгрышы), “Вясельны марш”, “Лысы”, “Мазурка”, “Абэрак”. 

Сямейны ансамбль лыжкароў - Фёдар Цімафеевіч (іграе і на гармоніку) і Ганна Георгіеўна Протасы з в.Пратасы.

Дуэт лыжкароў у складзе Уладзіміра Мікалаевіча Казачка (1948 г.н., г.Глыбокае) і Віктара Васільевіча Рудака (1947 г.н., г.Глыбокае).

Рамашка Уладзімір Браніслававіч, 1946 г.н., в.Празарокі, вучыўся майстэрству ігры на гармоніку ад дзеда і бацькі. У сям’і было 8 дзяцей і ўсе ігралі на гармоніках. У рэпертуары танцавальныя мелодыі: “Лявоніха”, “Полька-дробна”, “Вальс з адбоям”, “Кадрыль -празароцкая”, народныя песні.

Пятрага Леанід Часлававіч, 1956 г.н., в.Папшычы. Пачаў займацца творчасцю з 10 год. Пераймаў навыкі ігры ад бацькі, які быў заўзятым гарманістам у сваёй акрузе. Удзельнік амаль усіх раённых святаў, неаднаразова быў пераможцам раённага свята “Іграй, гармонь”. У рэпертуары: “Вясельныя маршы”, “Прыпеўкі”, “Полька-шалёна”, Вальс “Аня”, “Полька-церабуха”, “Полька-вінтом” і г.д.

Vosava Крупскі Фёдар Уладзіміравіч, 1938 г.н., в.Восава, гарманіст-самавучка. Пачаў займацца музыкай у 1955 годзе на старэнькім баяне. А праз некалькі год купіў “гармошку-хромку” і ўпэўнена ўжо іграў на вечарынах. У рэпертуары: “Полька-дробна”, “Полька-мак”, “Полька з падкіндэсам”, “Агульная полька”, “Кракавяк з полькай”, “Свеціць месяц”, “Нарэчанька”, вясельныя мелодыі.

Адамовіч Віля Эдуардаўна,1954 г.н., в.Бортнікі, адзіная жанчына, якая іграе на губным гармоніку. Хоць бацька і маці ігралі на балалайцы, яе захапілі гукі маленькага гармонічка. Вучылася самастойна, спачатку на старэнькім нямецкім гармонічку, а затым прывезлі знаёмыя з Полыны, на якім яна іграе і зараз.

Пачкоўскі Віталь Вітальевіч 19.. г.н., г.Глыбокае, грае на баяне: “Карлафінскую польку”, “Элем-польку”, найгрышы і г.д.

muzyki 4 У сучасную вялікую кагорту музыкантаў уваходзяць баяністы і гарманісты, якія выконваюць народныя мелодыі: Лось Пётр Станіслававіч (1957 г.н., в. Удзела), Ерахновіч Мікалай Рыгоравіч (1953 г.н., в. Арэхаўна), Турчын Васіль Мікалаевіч (1955 г.н., в. Пятроўшчына), Зімніцкі Фёдар Міхайлавіч (1958 г.н., в. Каралевічы), Крывёнак Дзімітрый Леанідавіч (1969 г.н., г.Глыбокае), Януковіч Іван Фларыянавіч (1946 г.н., г.Глыбокае), Пачкоўскі Віталь Вітальевіч (1955 г.н., г.Глыбокае), Стрэльчанка Юрый Аляксандравіч (1979 г.н., г.п.Падсвілле), Васілёнак Андрэй Яўгенавіч (1978 г.н., г.Глыбокае), Грамакоўскі Браніслаў Браніслававіч Buharava L(1955 г.н., г.Глыбокае), Барыла Наталля Васільеўна (1975 г.н., в. Дзеркаўшчына), Джаўшанашвілі Дзмітрый Акакіевіч (1971 г.н., в. Удзела), Бурэнь Уладзімір Уладзіміравіч (1995 г.н., г.п. Падсвілле), Бухарава Людміла Васільеўна (1955 г.н., г. Глыбокае), Сіняўскі Віктар Аляксандравіч (1975 г.н., в. Мацюкова) і іншыя.

Цымбалісты - Багданава Таццяна Мікалаеўна (1976 г.н., г.Глыбокае); скрыпачы -- Шуран Святлана Уладзіміраўна (1956 г.н., г.Глыбокае), Рубашка Таццяна Аляксандраўна (1966 г.н., г.Глыбокае); акардэаністы - Шылава Ірына Аляксееўна (1973 г.н., г.Глыбокае), Гімбіцкая Эла Раманаўна (1999 г.н., г.Глыбокае); балалаечнікі -Шавардова Людміла Уладзіміраўна (1951 г.н., г.Глыбокае), Поразава Жанна Валянцінаўна (1976 г.н., г.Глыбокае), Маслюк Людміла Леанідаўна (1971 г.н., г.Глыбокае); гітарысты - Кузняцова Святлана Уладзіміраўна (1968 г.н., в.Псуя), Атрахімовіч Сяргей Іванавіч (1949 г. н., г.Глыбокае), Бурэнь Уладзімір (г.п.Падсвілле); на барабане, бубне і трашчотках: Крывёнак Дзімітрый Леанідавіч (1969 г.н., г.Глыбокае), Курнушка Аляксандр Аляксандравіч (1959 г.н., г.Глыбокае) і іншыя.

Azyarcy I, нягледзячы на тое, што ў апошні час вельмі змянілася грамадска-культурнае жыццё і зніклі з побыту цэлыя групы інструментаў, народныя музыканты акрамя традыцыйных знаходзяць і новыя стымулы для сваёй творчасці. Імі сталі: абласное свята “Іграй, гармонік”, якое праходзіць у рамках Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, на якім мы прадстаўляем лепшых сваіх музыкаў, раённы конкурс гарманістаў “Іграй, гармонік” у рамках “Вішнёвага фестывалю”, у якім прымаюць удзел не толькі мясцовыя музыканты розных узростаў, але і з іншых раёнаў і нават госці з-за мяжы. Народныя музыкі раёна — пастаянныя ўдзельнікі розных клубных мерапрыеметваў, святаў і абрадаў. Сваёй творчасцю яны садзейнічаюць далейшаму жыццю традыцыйнай мастацкай культуры свайго краю.

  МАЙСТАР ПА ВЫРАБУ АКАРЫНЫ

 

Фамін Арцём Мікалаевіч (1999 г.н., г.Глыбокае), метадыст па ганчарстве і ручной лепцы з гліны Глыбоцкага дома рамёстваў. Закончыў дзве ступені навучання УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж” (2008) па спецыяльнасцях: вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі, ювелір, мастак-педагог. Працаваў у г.п. Радашковічы на ААТ Белмастацкераміка”, дзе атрымаў яшчэ адну спецыяльнасць - ганчар III разрада.

3 2014 года Арцём Мікалаевіч працуе ў Глыбоцкім доме рамёстваў. Гэта творчы малады майстар, які вывучае рэгіянальныя асаблівасці керамікі на Глыбоччыне. Вырабляе традыцыйны посуд: гаршкі, збаны, міскі. Самастойна авалодаў тэхналогіяй вырабу дзіцячых цацак “свістулек” у глазуры і без, і музычнага інструмента - акарыны як у традыцыйным стылі, так і ў сучасным. 

У 2015 годзе Арцём Фамін стаў дыпламантам свята-конкурсу традыцыйнай свістулькі "Салавейка-2015”, які праводзіўся ў рамках XXII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. У лістападзе 2016 г. адбылася першая персанальная выстава Фаміна А.М. пад назвай “Сучаснае і мінулае”. На ёй майстар прадэманстраваў традыцыйны посуд, цацкі-свістулькі, акарыны, ш сучасныя дэкаратыўныя вырабы. Керамічныя вырабы, дэкарыраваныя з дапамогай палівы, у тэхніках “малачэння” і “задымлення”. 

У лістападзе 2016 г. адбылася першая персанальная выстава Фаміна А.М. пад назвай "Сучаснае і мінулае". На ёй майстар прадэманстраваў традыцыйны посуд, цацкі-свічтулькі, акарыны, сучасныя дэкаратыўныя вырабы, дэ\акрыраваныя з дапамогай палівы, у тэхніцы "малачэння" і "задымлення". 

 rXaytOrS32s

 Падрыхтавала Нікіфаровіч Наталля Уладзіміраўна, метадыст па народнай творчасці ДУК "Глыбоцкая цэнтралізаваня клубная сістэма".