Дзёмін Дзмітрый

Ён дзіўным чынам
вяртаў музычным інструментам згубленыя галасы
і сам быў чараўніком на сцэне

28 кастрычніка 2020 года не стала добрага чалавека, дудара і таленавітага майстра родам з Глыбокага - Дзмітрыя Дзёміна.
Дзмітрый - унук вядомага глыбоцкага паэта Алеся Дубровіча. Жыў у Карэліі, дзе выкладаў музыку і ствараў музычныя інструменты, у тым ліку дуды. Два разы адмыслова з далёкай Карэліі прыязджаў на „Дударскі рэй” у Глыбокае.
Вельмі любіў свой родны горад і моцна падтрымліваў ідэю дударскага фэсту. Збіраўся зрабіць для Глыбоцкага музея копію дуды з Верацеяў. Нажаль, паспеў толькі падтрыхтаваць матэрыялы. Жартаваў – „абяцанае чакаюць тры гады”. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб хоць адзін інструмент, зроблены Дзімам, трапіў на захаванне ў Глыбоцкі музей.
Пра смерць Дзмітрыя Дзёміна паведамілі СМІ Карэліі (Расія). У памяці людзей ён застаўся вядомым выкладчыкам, рэканструктарам карэльскіх народных інструментаў, адораным музыкам-іправізатарам, удзельнікам фальклорных гуртоў, даследчыкам музычнай спадчыны рэгіёну. Пазнаёміцца з навукова-культурнай дзейнасцю нашага земляка можна ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Аўдыё і відэа запісы, якія музыка пакінуў бібліятэцы ў падарунак, з’яўляюцца часткай пастаяннай экспазіцыі „Дуда мая ты спеўная”.
Дзмітрый быў актыўным удзельнікам першага і другога “Дударскага рэя”, якія ладзіліся ў 2017-ым і 2018-ым гадах. Рэпрэзентаваў культуру эстонскай дуды – торупіл, якая, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, мае агульныя рысы з беларускай дудой. Дзмітрый выступаў на фэсце не толькі як музыкант, але і як ідэйны натхняльнік, вопытны даследчык і проста добры сябра. Іншыя дудары запомнілі ягоную ўсмешку і добразычлівасць.
Выказваем спачуванні родным Дзмітрыя і ўсім, хто яго ведаў.
Человек звучащий : Интервью с Дмитрим Дёминым.
- 1000

